пятніца, 10 лютага 2012, Менск 00:15

Палітыка

Эўракамісар выставіла Менску пяць умоваў

Бэніта Фэрэра-Вальднэр, якая сёньня знаходзілася зь візытам у Менску, заявіла пра тое, што яна спадзяецца на новую эпоху ў дачыненьнях зь Беларусьсю. Аднак яна адразу папярэдзіла, што крокі Брусэля насустрач Менску магчымыя толькі пры ўмове, што і Беларусь пойдзе насустрач Эўразьвязу — і, у прыватнасьці, да канца гэтага году выканае 5 умоваў дэмакратызацыі краіны.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
СЛУХАЦЬ:


Эўракамісар назвала сваю сустрэчу з кіраўніком Беларусі “вельмі прадуктыўнай”:

“Магу вам сказаць, што мы мелі вельмі прадуктыўную размову па ўсіх пытаньнях. Яна цягнулася дзьве з паловай гадзіны. Мы абмеркавалі ўсе дэталі. Мне падалося, што прэзыдэнт вельмі ўважліва прыслухаўся да маіх словаў. Я думаю, што гэта быў добры старт таго, што, я спадзяюся, будзе эпохай у нашых дачыненьнях”.

Аляксандар Лукашэнка
ў размове са спадарыняй Фэрэра-Вальднэр абверг выказваньні тых палітыкаў, якія кажуць, што ён вядзе нейкую гульню з Эўропай:

“Чаго мы хочам ад Эўропы? Мы хочам, каб вы разумелі, што Беларусь — ня толькі геаграфічны цэнтар гэтага кантынэнту, што тут жывуць вельмі прыстойныя, чэсныя, працавітыя людзі, што тут існуе сувэрэнная незалежная дзяржава. Гэта вялікая каштоўнасьць любога народу, і рабіць замах на сувэрэнітэт і незалежнасьць, як бы гэтага некаму ні хацелася, мы дазволіць ня можам. Мы хацелі б нармальных стасункаў з эўрапейскім кантынэнтам”.

Мы хочам, каб вы разумелі, што Беларусь — ня толькі геаграфічны цэнтар гэтага кантынэнту, што тут жывуць вельмі прыстойныя, чэсныя, працавітыя людзі, што тут існуе сувэрэнная незалежная дзяржава ...
Бэніта Фэрэра-Вальднэр таксама выказалася за добрыя дачыненьні Брусэлю і Менску. Але яна нагадала, што Эўразьвяз і Эўракамісія чакаюць ад Беларусі выкананьня галоўных умоваў дэмакратызацыі краіны. Гэта, перадусім, сумесная праца зь Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) у справе зьмяненьня выбарчага заканадаўства Беларусі, каб наступныя выбары праходзілі паводле новага заканадаўства. Акрамя таго, гэта — свабода СМІ, свабода сходаў, рэгістрацыя недзяржаўных арганізацыяў, вызваленьне палітзьняволеных.

Бэніта Фэрэра-Вальднэр гаварыла з А.Лукашэнкам таксама пра фінансавую дапамогу, візы і правы чалавека. У прыватнасьці, эўракамісар паведаміла, што Эўракамісія прыкладае намаганьні, каб Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця, а таксама Эўрапейскі інвэстыцыйны банк аказалі фінансавую дапамогу Беларусі.

Спадарыня Фэрэра-Вальднэр сказала журналістам, што на перамовах у Менску паўставала пытаньне пра зьмяншэньне кошту візаў для грамадзянаў Беларусі. У прыватнасьці, беларускі бок жадае, каб віза патаньнела з 60 да 35 эўра.

“Я падтрымліваю гэтую прапанову і пастараюся давесьці неабходнасьць гэтага да краінаў, якія ўваходзяць у Эўразьвяз”, — зазначыла эўракамісар у справах зьнешніх сувязяў Бэніта Фэрэра-Вальднэр.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: пэнсіянэр
22.06.2009 19:32
Дэмакратызацыя - гэта яго канец!
Нічога ў Эўропы не атрымаецца.

Імя:: Генка Супраць
22.06.2009 20:24
Прасьцей зноўку адрадзіць Савецкі Саюз,чым да канца году выканаць гэтыя пяць умоваў дэмакратызацыі.І эўракамісар усё гэта добра разумее.А прыгадаць,прыехаўшы ў Беларусь,пра дэмакратызацыю - тое самае што і паздароўкацца.

Імя:: Яўген
22.06.2009 22:58
Ніколі ў Беларусі ня будзе дэмакратыі, як і беларусізацыі.

Імя:: Станіслаў Горад:: Менск
23.06.2009 00:38
Так, канечне, Эўразьвяз яшчэ б мову нармальную й культуру зьвярнуць запрасіў бы да канца сьнежня гэтага года. Як жа, ужо беларускія ўроды разбегліся, чакайце.

Імя:: Грыб Крапчаты
23.06.2009 07:55
Собаки должны иметь разрешение, подписанное мэром, для того, чтобы собираться в группы по три или более особей в пределах частной собственности.(законы в США-прапановы для РБ)

Імя:: Валентин
23.06.2009 18:14
Что такое демократия? Прежде всего продажа госсобственности в частные иностранные руки. Тем самым снимается всякая ответственность государства за судьбы подданных. Так мудро поступил чешский В.Гавел. В руках чиновничьей власти остается лишь полиция, пожарная служба, которые на самоокупаемости и НАТОвская армия. Этого вполне достаточно.

Імя:: Jazep
24.06.2009 11:46
2 – “Грыб Крапчаты”, “Валентин” і інш.: Хлопцы! Колькі раз казаў, выктньце вы гэтыя тэлевізары дый дыхайце вольна сьвежым паветрам! А па-сутнасьці вашага “базара” - вы ўжо маеце “лібералізацыю”! Будзе вам і “дэмакратызацыя”, хоць з учорашнега дня, а ня тое што празт год!
Вы што, яшчэ не зразумелі, што хада ідзе толькі аб папяровых лінгвістычных спрактыкаваньнях, праўда суправаджаемых пэўнымі рэальнымі целарухамі, што зусім ня дрэна. Тым больш на сьвежым паветры!