Лінкі ўнівэрсальнага доступу

22 чэрвеня ў Менску з афіцыйным візытам знаходзіцца камісар па замежных сувязях і Эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр.


У яе заплянаваныя перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым.

Бэніта Фэрэра-Вальднэр таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.

Галоўная тэмы абмеркаваньня:
  • Сытуацыя ў Беларусі;
  • Напрамкі разьвіцьця стасункаў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, калі ўлады прымуць далейшыя пазытыўныя меры ў дачыненьні да дэмакратычных свабодаў, правоў чалавека, павагі незалежных СМІ;
  • Удзел Беларусі ў праграме Ўсходняе партнэрства.

“На працягу апошняга году мы былі сьведкамі пэўнага прагрэсу ў Беларусі, які праявіўся ў вызваленьні палітычных вязьняў, кансультацыях паміж Беларусьсю і БДІПЧ па рэформе выбарчага працэсу, вяртаньні дзьвюх незалежных газэтаў ("Народнай Волі" і "Нашай Нівы") у кіёскі і першай сустрэчы з грамадзянскай супольнасьцю і апазыцыяй дзеля абмеркаваньня будучыні Беларусі. Гэта былі вельмі станоўчыя крокі, але мы ставім справу ясна: трэба зрабіць значна больш, і Беларусь мае перад сабою доўгую дарогу. Мы хочам бачыць больш прагрэсу ў такіх сфэрах як свабода СМІ, недзяржаўныя арганізацыі (іх рэгістрацыя мусіць быць лягчэйшая і ўмовы працы лепшыя), грамадзянская супольнасьць (яна павінна мець права на выказваньне сваіх поглядаў без перасьледу і арыштаў). Беларусь таксама павінна вызваліць усіх палітычных вязьняў. Мы шчыра хочам бачыць Беларусь як паўнапраўнага партнэра ў Эўрапейскай палітыцы суседзтва і Ўсходнім партнэрстве, а таму, натуральна, мы гатовыя — па меры нашых магчымасьцяў — падтрымаць Беларусь, калі яна захоча правесьці патрэбныя рэформы”, - заявіла спадарыня Ферэра-Вальднэр, адказваючы на пытаньні наведвальнікаў сайту “Свабоды”.

На працягу дня 22 чэрвеня Бэніта Ферэра-Вальднэр дасьць інтэрвію Свабодзе.

Падрабязнасьці – пазьней на нашым сайце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG