Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэніта Фэрэра-Вальднэр назвала гутарку з А.Лукашэнкам “вельмі прадуктыўнай”. Гаварылі пра фінансавую дапамогу, візы і правы чалавека.


Эўракамісар у справах зьнешніх сувязяў Бэніта Фэрэра-Вальднэр паведаміла, што за дзьве з паловай гадзіны перамоваў яна і Аляксандар Лукашэнка закранулі ўсе пытаньні, якія тычацца стасункаў Беларусі і Эўразьвязу.

“Я думаю, што гэта быў добры старт таго, што, я спадзяюся, будзе эпохай у нашых дачыненьнях”, - падсумавала яна на выніковым брыфінгу для журналістаў.

Эўракамісар таксама паведаміла, што Эўракамісія прыкладае намаганьні, каб Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця, а таксама Эўрапейскі інвэстыцыйны банк аказалі фінансавую дапамогу Беларусі.

Фэрэра-Вальднэр нагадала, што Эўразьвяз і Эўракамісія чакаюць ад Беларусі выкананьня галоўных умоваў:

  • Сумесная праца зь Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) у справе зьмяненьня выбарчага заканадаўства Беларусі, каб наступныя выбары праходзілі паводле новага заканадаўства;
  • Свабода СМІ;
  • Свабода сходаў;
  • Рэгістрацыя недзяржаўных арганізацыяў;
  • Вызваленьне палітзьняволеных.

Яна таксама паведаміла, што ў часе перамоваў у Менску паўставала пытаньне пра зьмяншэньне кошту візаў для грамадзянаў Беларусі. У прыватнасьці, беларускі бок жадае, каб віза патаньнела з 60 да 35 эўра.

“Я падтрымліваю гэтую прапанову і пастараюся давесьці неабходнасьць гэтага да краінаў, якія ўваходзяць у Эўразьвяз”, - зазначыла Эўракамісар у справах зьнешніх сувязяў Бэніта Фэрэра-Вальднэр.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG