пятніца, 10 лютага 2012, Менск 01:46

Грамадзтва

Прызы за фота пра беларускае малако

Малако і ўсе малочныя прадукты ў крамах і на вашым стале. Малочныя фэрмы і прыватныя гаспадаркі. Як дояць кароваў? Як пасьвяць кароваў? Як выліваюць ці выпіваюць скіслае малако? ФОТА ПРА БЕЛАРУСКАЕ МАЛАКО

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Усіх удзельнікаў конкурсу фота пра беларускае малако запрашаем 24 чэрвеня а 18 гадзіне ва ўправу Партыі БНФ. ( Менск, вул. Варвашэні (новы пр-т Машэрава), д. 8).

Вы атрымаеце прызы ад Радыё Свабода.

Калі вы ня можаце прыйсьці, дашліце свае каардынаты. Мы дашлем вам падарунак.

Наш адрас: belarus@rferl.org

Фота Натальлі Ракіцкай зь сёлетняга Міжнароднага аграрнага салёну ў Францыі.








Даражэнькія бурачкі! Якое смачнае ў вас малачко!..
Фота Мар'яны Грузьдзіловіч



Малако на нашым стале
Фота Будзіміра






Парад кароваў

"Парад кароваў" — міжнародная мастацкая акцыя, якая праходзіць на вуліцах найбуйнейшых гарадоў сьвету. Падчас акцыі скульптуры кароваў у натуральную велічыню, вырабленыя са шкловалакна, размалёўваюцца мастакамі і выстаўляюцца на ўсеагульны агляд на вуліцах гарадоў ці ў грамадзкіх цэнтрах. Пасьля гэтага каровы прадаюцца на аўкцыёнах, і заробленыя грошы паступаюць у дабрачынныя фонды. "Парад кароваў" упершыню быў праведзены ў Цюрыху ў 1998 годзе, пазьней парады кароваў прайшлі ў Манака, Барсэлёне, Маскве, Стакгольме, Бухарэсьце, Нью-Ёрку і ў іншых гарадох сьвету.

У 2004 годзе "Парад кароваў" у Празе сфатаграфаваў карэспандэнт таджыцкай службы Радыё Свабода Іскандэр Аліеў.




 


 





 




Фота Аліны Жук.












 








 


 Здымкі Лоры Зайцавай 







Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: слуцкія ткачыхі
10.06.2009 14:49
Спадартсва, і так ясна, што беларускае малако піць нельга. Здыміце тое, якое можна піць нашым дзецям!

Імя:: той, хто п'е малако
10.06.2009 15:37
А як зразумець, якое гэта малако -вытворца, якасць ігд? Хаця б сфатаграфалі тэрмін годнасці на ўпакоўцы, інгрыдыенты прадукцыі - парашок?працэнт кансэрвантаў? тлустасць?.. ці адсутнасць падобнай інфармацыі на ўпакоўцы.

Імя:: Аналітык ВКЛ Горад:: ЭЗ
11.06.2009 03:23
Пакуль што малочныя тэхналёгіі на здымках
дзе "бабы Насты" дояць нямытымі рукамі засраную карову ў нямытае вядро на сьвежым паветры з часоў 18 веку і сабак на ферму не пускаюць-гігіены малавата. З такога малака магчыма зрабіці сухі малочны парашок для сьвіней дзе небудзь Ў Мэксіцы,
Афрыцы - для людзей такое малако мала карыснае нават пры сучасным упакаваньні, бо ў ім мікробы забіты конскімі дозамі антыбіётыкаў.
Дастукаў Рыгоравіч малочны комплекс РБ
да усранага канца, што нават чэкісты мачылы не хочуць есьці яго малако з антыбіётыкамі... Трэба сьпешна пасылаці правадыра РБ папрацаваці практыкантам з віламі на ферму ў "калгас" дзе небудзь у Нямеччыне, Даніі, каб пабачыў як каровы жывуць пры капіталізме.
Спачуваньне менчукам, што купляюць "малако" з разбаўленага вадой з крана парашку... Гэткага цуду не было нават пры
сацыялізме бальшавікоў.

Імя:: Ivan
11.06.2009 10:38
Пiце, спадарства, расейскае малако! I боршч запрауляйце расейскай сьмятанкай) Такое пачуцьце, што у нас iснуе адзiн завод з усебеларускай манаполiяй) Як любы пакупнiк, я магу ВЫБРАЦЬ iменна тое, што хачу, выбар ёсьць. А фота -сьмех, антытэза таму, што паказваюць па дзяржауным каналам) З тым жа посьпехам i пра усё астатняе. Не гонар радые Свабода заглядваць пад хвост каровам(

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
12.06.2009 13:15


Гэтыя фота з сайта Хартыі http://charter97.org/ru/news/2009/6/12/19068/





Імя:: Igar Горад:: Stockholm
14.06.2009 12:23
Спадартсва, і так ясна, што беларускае малако піць нельга. Здыміце тое, якое можна піць нашым дзецям!

Імя:: слуцкія ткачыхі
10.06.2009 14:4

Если вы прожили всю свою жизнь в городе и никогда не видели как все ето происходит, то не надо горлопанить попусту !!! Я с трудом перестроился на заводское молоко. Сейчас временно проживаю в Европе и могу сказать что хуже здешних молочных продуктов только росийские !

Імя:: Елена
15.06.2009 11:36
Есть снимки с Франции, с Чехии. А почему нет снимков с фестиваля молока в Минске, который состоялся в эти выходные? Запрещали белорусские власти фотографировать?

Імя:: Zamezhnik
23.06.2009 19:30
Імя:: Igar Горад:: Stockholm
Напэўна , хлевам не сьмярдзіць , таму і піць вам швэдскае малако займае... Колькі ўжо жыву за межамі Радзімы , а ні воднага разу ня чуу каб хто з нашых турыстаў на эўрапейскае малако скардзіўся , гэта першы раз на маёй памяці... на мяса так, скардзяцца, маўляў костак няма, мы маўляў мяса грызці прызвычаіліся, а не кусаць...