Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брудныя беларускія фэрмы


Сьвежае малако ў брудных ёмістасьцях

Сьвежае малако ў брудных ёмістасьцях

Малочнатаварныя фэрмы ў Беларусі павінны адпавядаць эўрапейскаму стандарту. Пра гэта Аляксандар Лукашэнка цьвердзіць ад пачатку прыняцьця дзяржаўнай праграмы адраджэньня і разьвіцьця вёскі на 2005—2010 гады.


Большасьць жывёлагадоўчых фэрмаў у Беларусі будавалася 30—40 гадоў таму. Для будоўлі 118 новых фэрмаў, як таго патрабуе Лукашэнка, у бліжэйшы час спатрэбіцца прыкладна 2,4 трыльёна рублёў крэдыту і прыкладна столькі ж — на выплату працэнтаў. Такім чынам, каштарыс аднаго стойла для жывёлы складае ня менш як 25 мільёнаў рублёў. Некалькі гадоў таму менш каштавала аднапакаёвая кватэра!

У Беларусі цяпер больш як 1,2 мільёна малочных кароў утрымліваюцца ў сельскагаспадарчых арганізацыях і менш за 230 тысяч — у падсобных гаспадарках насельніцтва. Пры гэтым у прыватным сэктары колькасьць “карміцелек” штогоду скарачаецца прыкладна на 50 тысяч. У Беларусі амаль 35% ялавічыны (ад агульнага ліку 500 тысяч тон) — гэта мяса выбракаваных кароў. Спэцыялісты лічаць, што такая вытворчасьць ялавічыны вымагае вышэйшых затратаў кармоў.

Паводле дадзеных Мінсельгасхарчу Беларусі, на вытворчасьць малака і ялавічыны расходуецца на 3 мільёны тон больш кармоў, чым прадугледжана нарматывамі. Асноўная прычына — нізкая якасьць кармоў з-за незахаваньня тэхналёгіі, а таксама невысокая забясьпечанасьць кармоў бялком і цукрам. Кошт перавыдаткаваных кармоў дасягае больш чым 600 мільярдаў рублёў.

Спажываньне малака і малочных прадуктаў на душу насельніцтва ў Беларусі складае 233 кіляграмы. Не запатрабаваныя ўнутраным продажам 2,5 мільёна тон малака. На экспарт гатуецца 55 тысяч тон масла, 99 тысяч тон сыроў і тварагу, 58 тысяч тон сухога абястлушчанага малака.

Расейскія экспэрты цяпер заяўляюць, што калі Беларусь далучыцца да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі, то тады стане яшчэ вастрэйшай праблема рэалізацыі прадукцыі ня толькі на зьнешніх рынках, але й на ўласным.

Задушаную жывёлу — у канаву

На ўсіх старэйшых фэрмах — цяжкая ручная праца


Гной з фэрмы — пад вуглы вясковай хаты

Дасылайце на сайт Радыё Свабода здымкі пра тое, як робіцца беларускае малако

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG