субота, 04 лютага 2012, Менск 13:11

Палітыка

Малада­фронтаўцы спынілі галадоўку

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Галадоўнікі-маладафронтаўцы, якія цягам 12 дзён трымалі галадоўку ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча й ягоных сяброў-прадпрымальнікаў, сёньня спынілі галадоўку. Пра гэта яны заявілі на спэцыяльнай прэсавай канфэрэнцыі, якая толькі што скончылася ва ўправе БНФ.

Яны пагадзіліся спыніць галадоўку пасьля таго, як Павал Севярынец, Мікола Статкевіч, Лявон Баршчэўскі ды іншыя палітычныя лідэры заявілі, што бяруць адказнасьць за вызваленьне ваўкавыскіх прадпрымальнікаў на сябе. Яны паабяцалі выкарыстаць усе палітычныя,  міжнародныя й іншыя магчымасьці дзеля таго, каб прадпрымальнікі як мага хутчэй выйшлі на волю.

Паводле словаў Аляксандра Мілінкевіча, праз некаторых заходніх дыпляматаў удалося ўвайсьці ў кантакт з высокімі прадстаўнікамі беларускай улады, і, магчыма, статус ваўкавыскіх прадпрымальнікаў можа быць зьменены, яны могуць быць вызваленыя пад падпіску аб нявыезьдзе.

Удзельнікі галадоўкі сказалі, што хацелі б дасягнуць большага сваёй акцыяй, але яны ўсьцешаныя тым, што паднялася моцная інфармацыйная хваля, што ўвага да справы ваўкавыскіх прадпрымальнікаў значна ўзрасла, і што ёсьць спадзяваньне, што хутка адносна іх будуць прынятыя нейкія захады з боку дзяржавы.

Згаданыя вышэй палітыкі, а таксама Аляксандар Мілінкевіч і Вячаслаў Сіўчык сказалі, што яны захапляюцца мужнасьцю моладзі. Лідэры апазыцыі адзначылі, што маладафронтаўцы спынілі галадоўку і дзеля будучыні, дзеля далейшай працы на карысьць дэмакратызацыі Беларусі. 
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Страрэйшы
15.05.2009 19:31
Дзякуй вялікае маладзенам! Яны здвінулі з мертвай кропкі справу прадпрымальнікаў.Дарослыя зараз павінны адказываць за свае словы.

Імя:: Пинчук
15.05.2009 19:43
Милинкевич молодец! На него гонит тупо безграмматное кэгэбовское чмо!

Імя:: Марат Горад:: Мінск
15.05.2009 20:19
Малады Фронт пад час галадоўкі ператварыў сядзібу БНФ у начлежку і прытулак для асацыяльных элементаў, пад час іх "сьвятой" галадоўкі з пакояў зьніклі каштоўныя рэчы і тэхніка. А самі маладыя людзі ўсю сваю дзейнасьць вядуць пад дэвізам "няма дзейнасьці, дык хоць піарнуцца" - цытата аднаго з змагароў. Марш незалежнасьці ў якім удзельнічала 14 чалавек - дзеці яўна ня ведаюць, што б такога зрабіць, каб пра іх казалі. Убога. А галадоўка з самага пачатку была фарсам.

Імя:: Сергей
15.05.2009 20:45
Значит все, кто критикует милю - кагэбовское чмо? Фанатики безмозглые)) Велико дело, Мили пока ещё ничего не сделал, только языком поработал, как и всегда.
А молодофронтовцам действительно спасибо, не языком, а ДЕЛОМ доказали.

Імя:: Koscia Горад:: Mensk
15.05.2009 21:19
Ды няма за што нахвальваць! На жаль, гэта параза. Тут слушна напісана - http://belmy.info/articles/news/main/4996.html

Імя:: Сяржук
15.05.2009 22:27
Незразумела, дык пра што там Мiлiнкевiч дамовiўся..яны наадварот працягнулi сьледзтва..
http://www.svaboda.org/content/article/1732646.html

Імя:: Мартына Горад:: Менск
15.05.2009 22:32
Цалкам згодная з Маратам ... Дзякуючы МФу, Беларускі рух згубіў тысячы прыхільнікаў.

Імя:: Михась Горад:: Менск
15.05.2009 22:38
Мiлiнкевiч дамовiўся пра працяг сьледзтва."Дзякуй" табе вялiкае,траянскiй конь.

Імя:: Шыш Горад:: Менск
15.05.2009 23:26
Маладзёнам трэба займацца канкрэтнай справай, дбаць не пра піяр, а пра канкрэтную карысць для Бацькаўшчыны. Агучваючы акцыі, якія збіраюць у выніку па 20 - 30 чалавек, удзельнічаючы ў галадоўках, якія не даюць выніку, нічога вы не даможацеся. А старэйшым палітыкам, замест падтрымкі такіх дзеянняў, даўно трэба пераглядзець і свае метады працы і моладзь накіроўваць у пазітыўнае, стваральнае рэчышча.

Імя:: Мушка
16.05.2009 09:56
ГЭта нешта новае ў нашым рэпертуары. Галадаць каб старэйшыя палітыкі захацелі ўсё ж такі ўзяць адказнасць за міжнародны розгалас.

Імя:: Iван
16.05.2009 10:40
Можна дыскутаваць пра плённасць галадовак у аўтарытарнай Беларусі. Але ж ніхто не цягнуў за язык намесніцу старшыні "МФ" Насту Палажанку, якая на ўшчуванні старэйшых апазіцыянераў спыніць галадоўку днямі адказала: "Спыняць мы будзем толькі тады, калі будуць нейкія вынікі: ці то рэакцыя з боку ўладаў, ці спыненне галадоўкі самім Аўтуховічам”.

“Мы” ўжо ў які раз звяртаемся да апазіцыі: адказвайце за свае словы, не кідайце іх на вецер! Нашто абцяжарваць негатыў іміджу?

Імя:: Аляксандр Горад:: Віцебск
16.05.2009 11:22
Не беларускі рух, а вызвольны рух.Спачатку трэба вызваліцца ад савецка-расейскіх акупантаў.Гэта не беларуская ўлада.