пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:09

Палітыка

Усходняе партнэрства, або пагроза мёртванароджанага дзіцяці

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Такі артыкул зьмясьціла аўстрыйская Die Presse. Паводле выданьня, урад ЭЗ здольны прапанаваць шасьці постсавецкім краінам хіба што пустыя фразы.

Як пішуць венскія аглядальнікі, ідэя “Партнэрства” вядомая, і магчымыя прычыны яе правалу — таксама. ЭЗ абяцаў сваім бедным суседзям грошы, зоны свабоднага гандлю, візавую лібэралізацыю, казаў пра пэрспэктывы ўступу ў ЭЗ. Трэба дадаць, што ад пачатку 2004 году ЭЗ спрабуе прасунуць дэмакратыю і рэформы і праз праект так званай “Эўрапейскай палітыкі суседзтва”, якая ахоплівае тэрыторыю ад Марока да Беларусі — то бок тыя краіны, якія Брусэль у агляднай пэрспэктыве зусім і не зьбіраўся далучаць да Зьвязу.

Напярэдадні старту “Партнэрства” ЭЗ чарговым разам прадэманстраваў адсутнасьць адзінства ў сваіх шэрагах.

Па-першае, зазначаюць аўтары артыкула, “Усходняе партнэрства” ад пачатку прапагандавалася Польшчай, а потым і Швэцыяй як альтэрнатыва ці супрацьвага “Міжземнаморскаму зьвязу”. Гэтую арганізацыю, накіраваную на ўмацаваньне сувязяў паміж краінамі міжземнаморскага ўзьбярэжжа, заснаваў прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі. (Разам зь некаторымі іншымі лідэрамі краін ЭЗ ён ня будзе браць удзелу ў сёньняшнім устаноўчым саміце “Ўсходняга партнэрства”. — Радыё Свабода).

Па-другое, шэраг урадаў ЭЗ, як падае DPA, выступілі супраць слова “эўрапейскія” ў заключнай дэклярацыі сёньняшняга саміту. Гэты тэрмін у праекце дакумэнту быў выкарыстаны ў дачыненьні да шасьці дзяржаў-партнэраў — Беларусі, Украіны, Малдовы, Армэніі, Азэрбайджану, Грузіі. Вось жа, краіны ЭЗ чарговым разам падкрэсьлілі, што “партнэрства” са Зьвязам — гэта не сяброўства.

Нягледзячы на павелічэньне фінансаваньня чатырохгадовай праграмы (цяпер ужо называецца сума 785 мільёнаў эўра замест першапачатковых 450 мільёнаў), паглыбленьне дачыненьняў паміж ЭЗ і шасьцю постсавецкімі краінамі пасьля 2013 году наўрад ці магчымае.

Ня трэба чакаць і нейкіх яркіх і сэнсацыйных фотаздымкаў з саміту: беларускі аўтакрат Лукашэнка ў Прагу не прыедзе.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: ВІТАЎТ Горад:: Менск
07.05.2009 13:29
што “партнэрства” са Зьвязам — гэта не сяброўства ---гэта так. Больш таго - гэта "костка" якую кінуў ЭЗ для Усхода і Знак увагі для сябра-ініцыятара , Польшчы.
і ТОЛЬКІ !

Імя:: Аналітык ВКЛ Горад:: ЭЗ
07.05.2009 14:17
Пакуль аўстрыякам рана граці пахавальныя маршы, а ў Сарказі галава дрэнна працуе - Францыя ўжо ўляпалася з 6 млн, мусульман з Афрыкі і скача як яны кастры пачынаюць разводзіці наўкол Парыжу,таму далей закпумпоўваць у Францыю раб.сілу з Сяродземнаморья вельмі рызыкоўна, а прамысловы рывок коштам Ўсходняй Эуропы бясьпечны і трэба толькі скасаваці візы.

Імя:: рго
07.05.2009 14:25
дэклярацыя, якуе прапануе эз, нібыта спэцыяльна для лукашэнкі - ніякай палёгкі у візах, ніякіх надзеяў на званне "эўрапейскі" хоцца плявацца.