субота, 04 лютага 2012, Менск 14:10

Грамадзтва

Звальненьне выкладчыцы Мар`яны Грузьдзіловіч: розгалас

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Гісторыя са звальненьнем выкладчыцы ангельскай мовы Мар`яны Грузьдзіловіч з адукацыйнага цэнтру “SOL Minsk” выклікала вялікі розгалас сярод слухачоў “Свабоды”. Бальшыня людзей, якія адклікнуліся на гэта паведамленьне, абураныя, што спадарыня Грузьдзіловіч пацярпела за грамадзянскую пазыцыю.


Мар’яна Грузьдзіловіч зноў расчаравала “SOL Minsk”
“SOL Minsk” чакае ад Мар`ыяны Грузьдзіловіч “кампэнсацыі”
М.Грузьдзіловіч:”Сказалі, што я паставіла пад пагрозу ўсю кампанію”
Сурвіла: “Відаць, шмат паабяцала Расея Лукашэнку”
Выкладчыцу звольнілі з-за БНР

Нагадаем, што падставай да звальненьня стала нязгода выкладчыцы з навучэнкай, якая заявіла: у Дзень Волі на вуліцы выходзяць “тупыя ўроды з апазыцыі”. Мар`яна Грузьдзіловіч адказала, што сама наведвае апазыцыйныя акцыі і бачыць там пераважна інтэлігентных людзей. Аднак загадам кіраўніцтва цэнтру настаўніца была звольненая на падставе абвінавачаньня ў парушэньні статуту арганізацыі. Водгукі падсумаваў Ігар Карней.

Блізу сотні водгукаў на звальненьне Мар`яны Грузьдзіловіч зьявілася на інтэрнэт-старонцы Радыё Свабода — ад памяркоўных да радыкальных. Сяржук зь Менску піша: “Адабраць у мярзотнікаў ліцэнзію! З такімі поглядамі ім нельга вучыць беларускіх дзяцей. Я думаю, так неўзабаве і станецца!”

Нямала запісаў адрасавана асабіста дырэктарцы цэнтру Вандзе Дармаян. Гэта яна ў адзін дзень вырашыла лёс супрацоўніцы, падпісаўшы загад аб звальненьні. Дарэчы, Мар`яна Грузьдзіловіч звольненая безь ніякай матэрыяльнай кампэнсацыі. Піша наведнік сайту “Свабоды” Alecha: “Гэтая Дармаян выглядае на недалёкую цётку з глухамані. Ці яна ня ў курсе, што існуе закон аб працы, які рэглямэнтуе працэдуру перапыненьня кантракту па ініцыятыве наймальніка? Ці ведае яна, што прыватныя фірмы таксама падпарадкоўваюцца законам Рэспублікі Беларусь? Сп. Грузьдзіловіч, падавайце ў суд аб незаконнасьці звальненьня — справа выйгрышная, ніякія палкоўнікі ня выратуюць гэты гора-цэнтар”.

Многіх абурыла, што да звальненьня Мар`яны Грузьдзіловіч фактычна прыклаў руку бацька дзяўчынкі, супрацоўнік МУС Беларусі. У гутарцы з выкладчыцай кіраўніцтва цэнтру наўпрост дало зразумець, што ад гэтай уплывовай асобы пайшлі лісты па інстанцыях, якія пагражалі існаваньню “SOL Minsk”. Рэакцыя фэрмэра з амэрыканскага Мінэанапалісу: “Значыць, дзяўчынку пакрыўдзілі тым, што выкладчыца заступілася за тых, каго дзяўчынка, выхаванка МУС, назвала “тупымі ўродамі з апазыцыі?” Дзяўчынка заплакала, што настаўніца ня лічыць апазыцыю “тупымі ўродамі”? Дзяўчынка пакрыўдзілася, што 25 сакавіка — сьвята БНР? Дык, можа, справа ў дзяўчынцы, у яе выхаваньні, яе бацьках, таварыш Дармаян? Ня трэба прыхоўваць нявыхаванасьць дзіцяці, хамства і грэблівасьць бацькоў да суграмадзянаў так званымі “інтарэсамі дзіцяці”.

Яшчэ адно меркаваньне салідарнага з Мар`янай Грузьдзіловіч: “У гэтай Дармаян няма анi грама сумленьня. Цяпер асабiста я прыкладу ўсе намаганьнi, каб гэтая кантора перастала iснаваць у вольнай Беларусi. Ня будзе ні вас, ні гэтага д…ла-палкоўнiка”.

Сваё стаўленьне да гісторыі людзі агучвалі на аўтаадказьніку “Свабоды”. Вось тэлефанаваньне Тацяны Барэль з Асіповічаў:

“На мой погляд, не настаўніцу Грузьдзіловіч трэба было з працы звальняць, а дырэктара той установы, дзе яна працавала. Бо вельмі дрэнна аказалася адукаваная і выхаваная вучаніца, якая ня ведае гісторыі сваёй краіны і па-хамску абзывае культурную эліту тупымі ўродамі. Хіба вырасьце з такога чалавека грамадзянін Беларусі? Самая галоўная задача любой школы — выхаваць сапраўднага грамадзяніна краіны”.

Аднак ёсьць і іншыя меркаваньні. Нехта БР выклікаў цэлую дыскусію, абараняючы менавіта кіраўніцтва “SOL Minsk”: “Уяўляю, як у самой Англіі ў момант выкінулі б выкладчыка, які б заікнуўся аб сваёй падтрымцы брытанскіх нацыяналістаў, аб сваёй любві да сьвятаў ці, скажам, Брытанскай нацыянальнай партыі. Ня кажучы пра тое, што выкладчык наведвае іх мітынгі”.

Чытач сайту “Свабоды” Піліповіч разважае: “Кампанію можна зразумець, бо яна спалохалася рэакцыі з боку дзяржавы, калі сама ня прыме меры. А настаўніку трэба вызначыць, што важней: вучыць дзяцей таму, што ім будзе карысна ў жыцьці, ці абавязкова рэзаць праўду-матку? Калі настаўнік будзе вучыць дзяцей, як у хаце змайстраваць бомбу, то ці карысна будзе гэтую праўду ведаць дзецям? У такой дзяржаве, як Беларусь, гэта прыкладна тое, як вучыць дзяцей праўдзе пра БНР і апазыцыю, а менавіта — небясьпека для дзяцей, турботы для бацькоў, пазбаўленьне ліцэнзіі для фірмы”.

У пятніцу мы правялі апытаньне на сайце “Свабоды”: “Настаўніца Мар`яна Грузьдзіловіч была звольненая з прыватнага адукацыйнага цэнтру “SOL Minsk” за тое, што ўступілася за апазыцыю. Як вы ацэньваеце дзеяньні адміністрацыі?”

У галасаваньні ўзялі ўдзел больш за 200 чалавек. Адказы разьмеркаваліся наступным чынам.

— Адміністрацыя зрабіла слушна, настаўнікі не павінны размаўляць з вучнямі пра палітыку: 3%.

— Дзеяньні адміністрацыі — прыклад перасьледу за палітычныя погляды: 91%.

— Гэта справа прыватнай установы — заключаць і скасоўваць дамовы з пэдагогамі: 4%.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Сяржук
30.03.2009 19:21
На маю думку, Грузьдзiловiча была звольнена нават не па палiтычных матывах, а па нацыянальнаму прызнаку- за тое, што яна беларуска.

Імя:: Tattie
30.03.2009 21:11
Is it politic matter - call the people you dont really know "тупыя ўроды"? For me it seems more simple... The theather was right.There is something kids have to know, and learn, before they start talking about politics.

Імя:: Сяржук
30.03.2009 21:15
На маю думку, Грузьдзiловiча была звольнена нават не па палiтычных матывах, а па нацыянальнаму прызнаку- за тое, што яна беларуска.

Імя:: Aleks
30.03.2009 22:02
A ja voś na paczatku aburyusia... A potym u żż praczytau vodhuki bylych vuczniau hetaj szkoly, jakija śćviardżajuć, szto sp. Darmajan - vielmi szanavanaja j daśviedczanaja nastaunica, a sp. Hruździlovicz moża j nakryczać na vuczniau. Nia viedaju, ci heta prauda, ale vielmi nie padabajecca histeryja. Ja asabista miarkuju, szto heta sprava razduta tamu, szto zvolniennaja nastaunica - żonka żurnalista Svabody. Jakoś trochi brydka heta usio vyhladaje...

Імя:: Димыч Горад:: Минск
31.03.2009 09:51
Нужно подавать в суд. Однозначно. Это дело политическое. А уволили ее настолько беззаконно и надуманно, что надо быть олухами, чтобы не наказать наших чиновников от педагогики и подать пример всем остальным преподавателям в Беларуси. Они должны знать и помнить, что они не рабы. Имейте гордость. Боритесь за свои права.

Імя:: Пятрусь
31.03.2009 16:58
З ранейшай дыскусіі:

Імя:: БР
30.03.2009 20:54
@БР, скажыце наўпрост -- Вы супраць існаваньня Беларусі як незалежнай дзяржавы, так? І супраць беларускай мовы, так?@

На первый вопрос - да, против, так как один этнос (а белоруссы - это одна из частей русского народа) рано или поздно будет жить в одном государстве. Пример - объединение Германии, Йемена, да и Корея скоро объединится, когда в КНДР падёт людоедский режим. По второму вопросу - нет, кому нравится - пусть общаются по-белорусски, главное - не навязывать свой язык белорусскому народу.


Ну вось, і раскрыўся. Менавіта такі адказ я чакаў ад БР, калі задаваў свае пытаньне.

Такім чынам: БР – супраць існаваньня Беларусі як сувэрэннай краіны, а значыць, за зьнішчэньне Беларусі як сувэрэннай краіны. Калі ўжыць іншыя тэрмін – за забойства Беларусі як сувэрэннай краіны.

І цяпер ўявіце: нехта лічыць забойства нармальнай, маральнай практыкай, а Вы пачынаеце зь ім спрачацца, даказваць нешта. “Дыскусія” можа цягнуцца бясконца, і той толькі будзе сьмяяцца з Вас. Спрачацца з такім – бессэнсоўна. За ім толькі трэба наглядаць, каб не зьдзейсьніў сваю тэорыю, каб не забіў...

У якой Францыі ці ў ЗША за агітацыю супраць існаваньня краіны – суд і турма. У Беларусі такі БР свабодна прапагандуе свае погляды. Адно радуе, цяпер такіх, як БР – мо толькі некалькі дзесяткаў, на ніжэйшых сацыяльных ступенях. Нават лукашэнкаўскае чынавенцтва ўцяміла, што незалежнасьць краіны ім па-свойму выгодная. У “палатку” ці нават які мясцовы савет БР не дапушчаны (маштаб ня той), вось і застаецца яму гадзіць на форумах.

Магчыма, допісы БР Свабода таму друкуе, што яны выклікаюць дыскусію і ўздымаюць рэйтынг. Гэта справа радыё, хаця пазыцыя такая вельмі спрэчная.

Ну а ўдзельнікам форуму прапаную – не паддавацца на правакацыі БР. Маргінал, няўдачнік, абскжаваны чалавек....

Імя:: Radykal
31.03.2009 20:13
Спадарыні Грузьдзловіч варта разгледзець магчымасьць судовага процэсу на тэрыторыі
Вялікай Брытаніі супроць матчынай інстытуцыі (SOL UK).

SOL MINSK сьцьвярджае, што ёсьць "філіалом брітанского учебного центра SOL UK". Калі гэта так, то адказнасьць за рашэньне супроць настаўніцы й на карысьць малалетняй рускай нацысткі падзяляе SOL UK. Калі гэта ня так, то SOL MINSK сьвядома ўводзіць кліентаў у зман, а таму падлягае санкцыям альбо ліквідацыі.

Імя:: Севярын-Глеб
01.04.2009 13:33
Згодны з Петрусём на ўсе 100 і катэгарычна, але не ўяўляю, як практычна выключыць з адкрытай дыскусіі штатна-платных і няплатна-дабраахвотных правакатараў, цынічных хамаў і да таго падобное... Мы можам не апускацца да "дыскусій" зь імі, але іх пляўкі ў душу людзям - рэальныя шнары на сэрцы...

Імя:: Alena Горад:: Minsk
01.04.2009 22:59
Kto vi takaya -Marianna Gruzdilovich? Kakoe pravo vi imeete na urokah angliiskogo yazika rasskazivat detyam o Dne VOli? Rasskazivaite eto u sebya doma ili u svoig druzei doma a ne na urokah. Eto pervoe, vtoroe-A znaete li vi kto takaya director Sol Minska! Velikaya zhenzhina , dobivsheesya vsego sama i svoim trudom! Eta zhenzhina znaet 5 yazikov , a skolko yazikov znete vi "c spadarinya" tak nazivaemaya? Da vi Belorusskii yazik ne znaete chto uzhe govorit o drugih. Za vas perevodyat vashi kommentarii i vi ehze nazivaete sebya chelovekom vistupauzhim za Volu Belorusii, Stid vam i pozor!