пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:27

Грамадзтва

Франка Вячорку пакаралі за Livejournal

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Навабранцы, якіх пад прымусам прывезьлі служыць у войска, працягваюць выконваць свае вайсковыя абавязкі. Іх бацькі дабіваюцца вырашэньня юрыдычных аспэктаў гвалтоўнага прызыву. Нагадаем: 30 студзеня Франка Вячорку, Івана Шылу і Зьмітра Хведарука затрымалі дома міліцыянты, якімі камандавалі людзі ў цывільным, і адвезьлі пад аховай на тэрыторыю вайсковых частак. Тым часам тэму ўжываньня новых формаў рэпрэсій узьнялі апазыцыйныя палітыкі падчас сустрэчаў з дэпутатамі Эўрапарлямэнту.

Лідэр моладзі БНФ Франак Вячорка пасьля лячэньня ў Баранавіцкім шпіталі войскаў супрацьпаветранай абароны прыехаў у Мазырскую вайсковую частку, у якой яму служыць год і тры з паловай месяцы.

Франка пакаралі пазачарговым нарадам пасьля выступу хлопца на дыскусіі пра сьцягі — дзяржаўны і бел-чырвона-белы. Апроч таго, яму занесьлі вымову ў асабовую справу за невыкананьне загаду. Падставай стала абнаўленьне прыватнага дзёньніка ў інтэрнэце. Камандаваньне раней загадвала Франку заўсёды паказваць свае запісы для публікацыі. Хлопец вырашыў, што гэта ня тычыцца прыватнага дзёньніка.

Бацька Франка Вінцук Вячорка падчас сустрэчы з дэпутатамі Эўрапарлямэнту зьвярнуў увагу на новыя аспэкты рэпрэсій супраць дэмакратычных актывістаў, якія адбываюцца лятэнтна.

“Формы рэпрэсій — як прымусовы прызыў у войска заведама непрыдатных, выгнаньне з працы, з вучобы, ну й выкарыстаньне падатковых органаў, для эўрадэпутатаў новыя. Лукашэнка, калі абраў такія формы, разьлічваў, што іх і не заўважаць, бо, на першы погляд, усё выглядае як бы нармальна — усюды бяруць у войска, усюды ёсьць кантракты, якія калі-небудзь заканчваюцца і г.д..

Разам з тым гэтыя рэпрэсіі якраз балюча б’юць па грамадзкіх актывістах і ствараюць атмасфэру запалохваньня і безнадзейнасьці ў звычайных грамадзянаў, якія бачаць, што адбываецца”.

Паплечнікі ў адведзінах у Івана Шылы
Івана Шылу, які служыць пад Лепелем, у выходныя наведалі сябры. Лідэр руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч паведаміў, што яго ўразіў заняпад у вайсковай частцы і больш за ўсё антысанітарыя ў прыбіральні.

“Прапусьцілі нас у нейкі клюб, які быў пабудаваны максімум у 70-х гадах. Усюды былі надпісы: “ДМБ-78”, “ДМБ-82”. Нехта вырашыў схадзіць у прыбіральню. Убачыўшы тую жудасную антысанітарыю, якая там ёсьць, вырашылі сфатаграфаваць гэта.

Іван адразу пасьля таго, як трапіў у вайсковую частку, захварэў ангінай. Хвароба дала ўскладненьне — атыт.
Нам казалі, што ў гэтай частцы ёсьць вельмі жорсткая “дзедаўшчына”. Навабранцаў зьбіваюць, забіраюць у іх грошы і ежу, якую ім прывозяць сваякі. Фактычна турэмныя законы. У гэтым вінавата кіраўніцтва гэтай вайсковай часткі, якое папросту маўкліва мірыцца з тым, што там адбываецца“.

Іван адразу пасьля таго, як трапіў у вайсковую частку, захварэў ангінай. Хвароба дала ўскладненьне — атыт. Цяпер пэрыядычна хлопцу даюць пігулкі, але ў абласны шпіталь не накіроўваюць.

Зьміцер Хведарук
Зьміцер Хведарук пасьля апэрацыі на венах вярнуўся ў Жодзіна. Да 18 сакавіка ён будзе знаходзіцца ў санчастцы, а потым працягне службу. Зьміцер ня скардзіцца на ўмовы і супакойвае бацькоў, што час пройдзе хутка.

Ён ня мае спатканьняў, бо ў частцы абвешчаны карантын.

Маці Зьмітра Ірына Хведарук распавяла, што ў салдат вельмі кепскае харчаваньне.

Усе гэтыя мамкі, сёстры, нявесты прыяжджаюць карміць сваіх галадаючых абаронцаў. Вельмі гэта нагадвае піянэрскі лягер.
“Усе гэтыя мамкі, сёстры, нявесты прыяжджаюць карміць сваіх галадаючых абаронцаў. Вельмі гэта нагадвае піянэрскі лягер у бацькоўскі дзень.

Толькі там прывозяць клубніцы і цукеркі, а тут чабурэкі… Хлопец там “наварочвае” курыцу з бульбяным пюрэ… Тыя, хто ўжо ня першы раз, прыстасаваліся і маюць шырокія тэрмасы“.

Калі ў справе Франка Вячоркі менскі гарадзкі суд прызнаў рашэньне раённага суду аб прымусовым прызыве хлопца ў войска законным, то на скаргу Івана Шылы на дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў пакуль адказу няма. Салігорскі суд, куды зьвярнуліся бацькі Івана, перадаў справу ў Лепель.

Тым часам паплечнікі актывістаў моладзі БНФ Франка Вячоркі, Зьмітра Жалезьнічэнкі, маладафронтаўцаў Івана Шылы і Зьмітра Хведарука на вулічных акцыях зьвяртаюць увагу грамадзкасьці на новую форму рэпрэсій, якія сталі ўжываць улады супраць актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху.

Маладыя людзі патрабуюць, каб вайскоўцы не выконвалі загадаў супрацоўнікаў спэцслужбаў і ня ўдзельнічалі ў рэпрэсіях.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Димыч Горад:: Минск
14.03.2009 14:07
Правильно с Вячорка мл. поступили. Это армия, а не санаторий или клуб для диспутов. Раз он это не понял, поймет через наряды,чтоб времени на блоги не хватало и служба медом не казалась.
Эх, Вас бы в армию времен СССР! Там бы взвыли по настоящему. А в Беларуси имхо просто курорт, а не армия.

Імя:: самы шчаслівы
14.03.2009 14:49
Людзі!!!За кратамі знаходзіцца Арцем Дубскі!У войску Зміцер Хведарук,Шыла Іван і інш.!!!Ім патрэбна Ваша падтрымна і САЛІДАНАСЦЬ!!!Пішыце ім лісты!!!Дзе -хто знаходзіцца можна знайсці на сайце "Маладога Фронта": www.mfront.net

Імя:: Янка
14.03.2009 16:09
Усіх маладых спадароў забралі у войска гвалтоўна з парушэньням канстытуцыі.Гэта
паказывае стаўляньне улады да беларускага
народу.Сягодні гвалтам узялі у войска, за-
ўтра гвалтам пасадзяць у турму.Гдзе ёсьць
закон? Судзі судзяць так як ім скажуць.

Імя:: Д
14.03.2009 16:22
Людзі!!!За кратамі знаходзіцца Арцем Дубскі!У войску Зміцер Хведарук,Шыла Іван і інш.!!!Ім патрэбна Ваша падтрымна і САЛІДАНАСЦЬ!!!Пішыце ім лісты!!!
-------------
Лучше напишите своим близким, финансовые проблемы Дашкевича вас не касаются. Пускай сам решает.

Імя:: ...........................дурань
14.03.2009 16:48
Уважаемый Димыч из Минска, а вы никогда не задумывались что место, где тяготы и лишения создаются специально, в народе простодушно называют концлагерем. Армия в государствах попроще существует для защиты, а не для того, что бы там кто-то выл... Армия это государственная служба, работа человека на государство, и эта услуга должна быть взаимна.

Імя:: Димыч Горад:: Минск
14.03.2009 17:28
Імя:: ...........................дурань 14.03.2009 17:48

К сожалению, у меня для вас другой армии и другого государства нет. Армия- зеркало общества и государства. Не нравится? Плохие? Охотно допускаю. Меняйте. Не можете? Тогда какой смысл бухтеть?:)) Для моего поколения это было понятно еще во времена Брежнева. Но тогда бухтеть в армии- значит рисковать жизнью, причем реально рисковать. Бухтеть против государства- рисковать свободой, рисковать попасть в тюрьму или психушку. Если нет способов изменить нечто, надо думать как минимизировать все негативное. Франак решил бороться с режимом даже в армии. На мой взгляд это утопия и это глупо.

Імя:: В
14.03.2009 17:33
Вячерка-старший никогда не интересовался армией, пока не призвали сына. В армии его интерсуют только проблемы Франака.

Імя:: Фрабел
14.03.2009 17:45
Паважаныя беларусы, будзьце ўважлівы - так
званы Димыч ці проста Дмитрий - ёсць правакатар, які лютай ненавісьцю ненавідзіць ні нас, ні нашу Беларусь, ні нашу барацьбу з дыктатарам, ні Захад з ЗША.
Гэта маё перакананьне, не выключаю,што супрацоўнічае з КДБ, таму так і стараецца.

Імя:: Аўтухоў Горад:: Гарадок
14.03.2009 18:10
Дзякуючы такім мужным хлопцам, як Франак, РБ стане на крок бліжэй да НАТА

Імя:: Борисыч
14.03.2009 18:51
Да, это государственная служба. Но это очень специфическая служба. Основной категорией военной службы является единоначалие. Оновной инструмент - приказ командира. Приказ в Белорусской армии, в отличии от армии Израиля, не обсуждается. Кроме того, жизнь солдата строго регламентирована. Вспомните "Кадеты" И.Куприна, там главный герой получает взыскание за публикацию стихов без разрешения командира. Воинские порядки проверены временем и доказаны на практике. В основе тягот и лишений, как и в основе любой работы, есть свой смысл. Смысл имеет и фраза "за вас думают". Как бы не звучало странно для Вас, но бесприкословное подчинение командиру спасло не одну жизнь. Человек, который проводит аналогию между Армией и концлагерем достоин такого логина.

Імя:: Смолікаў Горад:: Віцебск
14.03.2009 21:37
сім нашым хлопцам у арміі мужнасьці і здароў'я! Франак-трымайся! меньш бегай і больш думай!

Імя:: Наста Горад:: Менск
14.03.2009 21:45
Калі забіралі Жалезьнічэнку з парушэньнямі, паклёпамі ў гвалце нейкай дзеўкі, з аднаўленьнямі/адлічэньнямі з ВНУ - праваабаронцы, аднапартыйцы чамусьці маўчалі...Дзякуй журналістам, якія цікавіліся й дапамагалі. Зьмітру за 1,2 гады нават не адвезьлі прэмію БНФ :( Тады нікога гэта не цікавіла, так было і з Калітом, і з Бяляевым. Чаму ж тады сп.Вінцук не езьдзіў па замежжы і не крычаў пра незаконныя прызывы актывістаў? Тады яны былі законныя?

Імя:: Пацифист Горад:: Минск
14.03.2009 22:33
Димыч - просто злобный бывший уголовник, который рад чужим бедам, брызжет желчью и готов перерезать весь мир. Зачем тратить время на споры с такой нравственно ущербной личностью? Ему нужен психотерапевт, а не оппоненты в дискуссиях.

Армия - орудие войны, война - это страдания и убийства. Тем более ужасно учить кого-то искусству убивать насильно! Да здравствует мир без войн и армий!

Імя:: Ф
14.03.2009 23:53
Імя:: Фрабел 14.03.2009 18:45 Паважаныя беларусы, будзьце ўважлівы - так
званы Димыч ці проста Дмитрий - ёсць правакатар, які лютай ненавісьцю ненавідзіць ні нас, ні нашу Беларусь, ні нашу барацьбу з дыктатарам, ні Захад з
--------------------
У него собственное здравое мнение, сильно отличающееся от вашего. Ну а вам успехов в борьбе с ветряными мельницами и поиском агентов всех спецслужб в своих рядах.

Імя:: Е
15.03.2009 00:17
Імя:: Аўтухоў Горад:: Гарадок 14.03.2009 19:10 Дзякуючы такім мужным хлопцам, як Франак, РБ стане на крок бліжэй да НАТА
-------------
Ну вот, и истинная цель оппозиции - вступление в НАТО.

Імя:: pb82 Горад:: Salihorsk
15.03.2009 04:19
2 E
і што ў гэтым кепскага?

Імя:: Alies'
15.03.2009 07:29
Trymajcesja hlopcy! Chas hutka liacic'. I svae svabodyne zdavajce. Heta jany vami napalohanyja, a ne vy imi! Malajcy!

Імя:: девушка Горад:: Минск
15.03.2009 08:14
Только уродец может считать" Вас бы в армию времен СССР!..." Почему обязательно страдать, мучаться, оттачивать строевую подготовку солдату в армии? почему у солдата не должно быть выбора блюд в столовой, оборудованных спортзалов, интернета и проч.?

Імя:: Димыч
15.03.2009 09:29
Імя:: Фрабел 14.03.2009 18:45 Паважаныя беларусы, будзьце ўважлівы - так
званы Димыч ці проста Дмитрий - ёсць правакатар


И какие у вас основания так заявлять? Послушаю с интересом.:)) Кстати, к нику Дмитрий не имею никакого отношения.

Імя:: Димыч
15.03.2009 09:32
Імя:: Пацифист Горад:: Минск 14.03.2009 23:33
"Димыч - просто злобный бывший уголовник, который рад чужим бедам, брызжет желчью и готов перерезать весь мир".

А еще я питаюсь младенцами.:)) Пиши исчо, прикольно читать. Клевета- излюбленное оружие наших оппов, когда иных аргументов нет. И чем тогда Вы лучше этого режима, часто прибегающего к клевете?
Камэнтары. Старонка з 2