Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі гарадзкі суд: прызыў Франка Вячоркі законны


Франак Вячорка
Франак Вячорка

Сёньня Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле рашэньне суду Савецкага раёну, які прызнаў законным прызыў Франка Вячоркі.

Нагадаем, 16 студзеня Франка Вячорку гвалтоўна затрымалі людзі ў цывільным у палаце вайсковага шпіталю, дзе хлопец праходзіў мэдычнае абсьледаваньне. У кайданках Франка прывезьлі ў ваенкамат, дзе яму паведамілі, што яго адвязуць у вайсковую частку. Там жа вайскоўцы заявілі, што ў іх на руках ёсьць вынікі мэдычнага заключэньня аб тым, што Франак прыдатны да службы ў войску. Раней хлопец меў адтэрміноўку на паўгады з-за апэрацыі на вачах і хранічных хваробаў. Франак у ваенкамаце заявіў, што будзе скардзіцца ў суд на незаконныя дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў, якімі камандавалі людзі ў цывільным.

Пасьля гэтага Франка адпусьцілі і 19 студзеня ён зьвярнуўся у суд Савецкага раёна. Суд накіраваў папярэджаньне ў ваенкамат аб тым, што да разгляду скаргі прыпыняецца прызыў Франка ў войска. Але 28 студзеня хлопца схапілі на вуліцы людзі ў цывільным, зьбілі спачатку ў машыне, а потым у ваенкамаце і ў кайданках адвезьлі ў Баранавіцкую вайсковую частку. Бацькам хлопца паведамілі, што суд завочна вынес рашэньне аб законнасьці прызыву Франка ў войска.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG