пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:41

Палітыка

Расея не сьпяшаецца выводзіць войскі з Грузіі

Расейскія войскі будуць выводзіцца з зоны грузінска-асэтынскага канфлікту “па меры рэалізацыі дадатковых мераў бясьпекі”.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Пра гэта заявіў кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў пасьля падпісаньня прэзыдэнтам Мядзьведзевым пляну мірнага ўрэгуляваньня ў Грузіі.

Лаўроў падкрэсьліў, што Масква будзе дзейнічаць сыходзячы з таго, як будуць выконваць пагадненьне іншыя бакі.

Ён таксама заявіў, што дакумэнт па ўрэгуляваньні, падпісаны прэзыдэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі, адрозьніваецца ад таго варыянту, які быў узгоднены прэзыдэнтамі Расеі і Францыі і падпісаны Мядзьведзевым. Лаўроў сьцьвярджае, што ў падпісаным Саакашвілі варыянце адсутнічае ўводная частка, датычная агульных прынцыпаў урэгуляваньня канфлікту.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: lexusss Горад:: saligorsk
16.08.2008 19:53
Сяргей Лаўроў мае твар кіслы, як воцат. Што ад яго яшчэ чакаць.

Імя:: Mikola Горад:: Litva
16.08.2008 20:35
Не пакідаюць Грузію, бо яшчэ не ўсё разграбілі расейскія марадзёры ў простых грузінаў, не ўсе цывільныя караблі патапілі, паўзрывалі не ўсе масты на дарогах, Там ідзе пачварнае марадзёрства... Калянізатары мусяць пажывіцца ў сваёй калёніі і вярнуцца з вайсковымі трафеямі.