Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Брыза: “Расея парушыла міжнароднае права” <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />


Памочнік намесьніка Дзяржсакратара ЗША Мэцью Брыза ў часе знаходжаньня ў Тбілісі даў інтэрвію агенцтву “Reuters”.

У сытуацыі, калі расейскія войскі і вайсковая тэхніка заставаліся ў грузінскіх гарадох і на подступах да іх, Брыза скрытыкаваў расейскага прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева за ягоную падтрымку сэпаратысцкіх рэгіёнаў Грузіі і назваў дзеяньні расейскіх войскаў парушэньнем міжнародных нормаў.





Брыза: “Прэзыдэнт Мядзьведзеў ня можа ня ведаць, што прызнаньне незалежнасьці Абхазіі Расеяй парушыць міжнароднае права. Я не спэцыяліст у міжнародным праве, але як пасярэднік, які прадстаўляе Злучаныя Штаты, я лічу, што тое, што ўжо адбылося ў Грузіі, ёсьць парушэньнем гэтага права. Дзеяньні Расеі ў Паўднёвай Асэтыі, якая ёсьць часткай грузінскай тэрыторыі, у Горы, у Зугдзідзі, Марнэулі, Бальнісі, вакол нафтаправодаў Баку-Супса і Баку-Тбілісі, у Поці супярэчаць прынцыпу тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузіі. Ва ўсіх пералічаных месцах Расея парушыла міжнароднае права і дзейнічала ў супярэчнасьці з рэзалюцыямі Рады бясьпекі ААН”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG