пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:51

Палітыка

У справе выбуху затрыманыя ўжо чатыры чалавекі

Ці пачнецца “крыжовы паход” супраць апазыцыі? Хто заменіць Шэймана і Нявыгласа? Дзеяньні ўладаў пасьля выбуху. ТЭМА ДНЯ.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +


У межах расьсьледаваньня справы пра выбух 4 ліпеня ў Менску праходзяць ператрусы ў кватэрах цяперашніх і былых грамадзкіх актывістаў. Некаторых актывістаў дэмакратычнага руху ў рэгіёнах выклікалі ў міліцыю на размову. Супрацоўнікі КДБ затрымалі 34-гадовага Ігара Корсака. Яны прыйшлі за Ігарам 8 ліпеня ўвечары з ператрусам, падчас якога знайшлі ў кватэры пакет з балтамі і гайкамі, а таксама гумовыя пальчаткі. Корсак паведаміў сваякам, што яго падазраюць у вырабленьні выбуховага прыстасаваньня і на 3 сутак вязуць у Ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.

Нагадаем, 8 ліпеня Аляксандар Лукашэнка звольніў дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Віктара Шэймана і кіраўніка сваёй адміністрацыі Генадзя Нявыгласа. За дзень да гэтага Лукашэнка моцна крытыкаваў абодвух за бязьдзейнасьць, якая прывяла да выбуху на канцэрце да Дня незалежнасьці ў Менску. Варта заўважыць, што дзяржаўныя СМІ, акрамя абнародваньня ўказу Лукашэнкі, ніяк не камэнтуюць адстаўкі Шэймана і Нявыгласа.

Падрыўнікоў шукаюць у "Белым легіёне"

Супрацоўнікі КДБ затрымалі трох чалавек, якіх падазраюць у датычнасьці да выбуху 4 ліпеня. Сьледчыя шукаюць доказы таго, што падчас сьвяточнага канцэрту ў ноч на 4 ліпеня менавіта гэтыя людзі падклалі самаробную бомбу ў натоўп гледачоў. У ізалятары часовага ўтрыманьня знаходзяцца Ігар Корсак, Міраслаў Лазоўскі і Сяржук Чыслаў.

Міліцыя Гомелю далей выклікае апазыцыянэраў “на размовы”

У Цэнтральны райаддзел міліцыі Гомелю, апрача прыхільніка стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Кастуся Жукоўскага, адмысловай позвай выклікалі й моладзевую актывістку Марыю Тульжанкову:

Гісторыя гучных адставак 

У атачэньні Аляксандра Лукашэнкі асобныя фігуры літаральна мяняліся пасадамі ў розныя пэрыяды — гэта Віктар Шэйман, Генадзь Нявыглас, Урал Латыпаў. 

 

Як складаецца лёс паплечнікаў былых дыктатараў?


Пасьля сыходу дыктатараў або аўтарытарных лідэраў з палітычнай сцэны лёс іх паплечнікаў і памагатых складаецца па-рознаму. Некаму ўдаецца пазьбегчы адказнасьці, іншыя трапляюць пад суд. Вось некалькі характэрных прыкладаў за апошні год.


 У крэслах Шэймана і Нявыгласа пакуль іх намесьнікі 

Выканаўцамі абавязкаў Дзяржсакратара Рады Бясьпекі прызначаны Юры Крывашэеў, кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта – Анатоль Рубінаў. 

М. Грыб: “Прэвэнтыўнае абвінавачаньне “ворагаў Беларусі” скіроўвае сьледзтва на ілжывы шлях у вышуку рэальнага злачынцы”

З высокіх трыбунаў ужо чуліся розныя вэрсіі адносна таго, хто стаяў за выбухам у ноч на 4 ліпеня ў Менску —выбухам, ад якога пацярпелі больш за паўсотні гледачоў канцэрту на Дзень незалежнасьці. Аднак, як лічыць грамадзкі рэдактар гэтага тыдня, генэрал-лейтэнант у адстаўцы Мечыслаў Грыб, усялякія спробы скіраваць сьледзтва па штучным рэчышчы, якое пракладзена перадусім Аляксандрам Лукашэнкам, — памылковыя.

Арыштаваны былы лідэр “Белага легіёну” Сяржук Чыслаў


 

Сяржук Чыслаў арыштаваны 7-га ліпеня і зараз знаходзіцца ў ізалятары на вуліцы Акрэсьціна. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла маці актывіста Галіна Чыслава, якая спаслалася на адваката сына і супрацоўнікаў КДБ, якія 8-га ліпеня правялі ператрус на яе лецішчы пад Менскам.

Арыштаваны муж Ніны Шыдлоўскай

«Майго мужа ўчора да позьняга вечара трымалі ва ўпраўленні КДБ па Менску і Менскай вобласьці, потым даставілі ў сьледчы камітэт ГУУС Мінгарвыканкама. У 12 гадзін ночы ён адтуль так і не выйшаў. Цяпер да яго пайшоў адвакат", — расказала Шыдлоўская. 

КДБ падазрае былога "белалегіёнаўца" ў выбуху 4 ліпеня 


Супрацоўнікі КДБ затрымалі падазраванага ў злосным хуліганстве падчас канцэрту ўначы з 3 на 4 ліпеня. Гэта 34-гадовы Ігар Корсак. Цешча Ігара Корсака Тацьцяна Цяцёркіна паведаміла Радыё Свабода, што 3 ліпеня яны ўсей сям’ёй былі на лецішчы і займаліся там будаўніцтвам. А 9-й вечара яны вярнуліся ў Менск і знаходзіліся дома. 

***

Выканаўца абавязкаў Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі паведаміў Радыё Свабода, што цешча Ігара Корсака кандыдат мэдычных навук Тацяна Цяцёркіна зьяўляецца актыўным сябрам Партыі КХП-БНФ. Аднак сам Ігар Корсак не зьяўляецца сябрам партыі і не прымае ніякага ўдзелу ў дзейнасьці партыі.

***

У гарадзкім упраўленьні ўнутраных справаў не пацьвердзілі, але і не абверглі інфармацыю Радыё Свабода пра тое, што зьявіліся затрыманыя ў справе пра выбух у Менску 4 ліпеня.

«Мы не пацьвярджаем, але і не абвяргаем гэтую інфармацыю. Ідзе сьледства», -- заявілі Інтэрфаксу ў ГУУС.


“Групоўка Віктара Лукашэнкі сёньня п’е шампанскае”

У кватэрах актывістаў шукаюць выбухоўку


Стан самых цяжкіх пацярпелых троху палепшыўся

Лекары паведамілі, што ў самых цяжкіх пацыентаў – ахвяраў выбуху 4 ліпеня ў Менску, назіраецца станоўчая дынаміка. У 17-гадовага Міхаіла, пацыента 6-га клінічнага шпіталя, шматлікія раненьні жывата і грудной клеткі з пашкоджаньнем печані, дыяфрагмы і пераломамі пазваночніка, рэбраў, правых рукі і нагі. 19-гадовы Станіслаў з прабітай наскрозь печаньню перанёс ў Шпіталі хуткай дапамогі ўжо дзьве складаныя апэрацыі і чакае трэцяй – лекары выдаляць гайку, якая спынілася ля сэрца. Журналісты “Комсомольской правды” пагутарылі са сваякамі Міхаіла і Станіслава.


Траўматоляг 6-га Гарадзкога клінічнага цэнтру траўматалёгіі і артапэдыі Аляксандар Крыўцун:

«З пацярпелых, дастаўленых да нас у лякарню, самым цяжкім апынуўся хлопчык 18 гадоў, якога нашпігавала гэтымі жалязякамі больш усіх: у ступні, перадплечча, грудной і брушной паражнінах . Яго ратаваць скончылі толькі а 9-й.»

Пацярпелыя ў выніку выбуху 4 ліпеня. Здымкі з 6-га Гарадзкога клінічнага цэнтру траўматалёгіі і артапэдыі. Фотагалерэя.

 

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Вітаўт
09.07.2008 13:43
Жрналістам. Найперш праўда і дакладнасьць.
Шкада людзей, якіх могуць зрабіць "казламі", але па словам самой Шыдлоўскай яны аніякай дзейнасьцю ў апазыцыі не займаліся!
Дык чаму " двух апазыцыянэраў "???

Імя:: Svolka Горад:: Менск
09.07.2008 15:52
Толькi вельмi хоры чалавек можа у гэтыя брэднi паверыць

Імя:: saksoniec Горад:: Rzeczpospolita
09.07.2008 16:46
Tolko dla Svaboda.Srazu hoczu skazat czto nazywaja takije strany kak Litwa,Estonija,Latwija ja imiel widu kak tierritorii tiepieriesznih Niezawisimyh Gosudarstw,togda eto byli tierritorii sssr,kotoryj wozglawlal organizacyju stran warszawskogo dogowora.W 1985 godu wozmorzno byli napadienija i na grarzdanskije objekty???

Імя:: лоер
09.07.2008 18:20
быццам бф яшчэ двое затрыманыя -
Тацяна Пікун і Віктар Ляшчынскіhttp://spring96.org/be/news/22619/

Імя:: лоер
09.07.2008 18:20
быццам бы яшчэ двое затрыманыя -
Тацяна Пікун і Віктар Ляшчынскіhttp://spring96.org/be/news/22619/

Імя:: Villiams Горад:: Wells
09.07.2008 22:14
Я полагаю что имеет смысл вспонить давнюю историю Лиозненского выстрела. В тот самый стырый Мерседес который потом усердно прятали в Минске. Тогда некий молодой политик на волне ибирательной компании вероятно использовал трюк преследуемого борца за справедливость но машину усердно прятали. Сейчас же опять выборы. Забавно что один из вероятных стрелков отставлен от дел. Последний спутник. Вот уж действительно наступление осени патриарха обреченного на сто лет одиночества. А может новую династию создает?

Імя:: To: Villiams Горад:: Lithuania
10.07.2008 19:59
прабачце, але яшчэ была бліскучая апэрацыя КДБ РБ у Вільні ў 1997 р.
Там тры двайныя агэнты КДБ РБ і расейскіх спэцслужбаў таксама распрацоўвалі тэму замаху на Лукашэнку з вясны 1997 р.
і спрабавалі падставіць апазыцыянераў на арганізатараў замаху. Усіх іх пасьвіла дзяржбясьпека Летувы ад пачатку намагань
выкарыстаць Летву ў якасьці пляцоўкі замаху. Арганізатара псеўдазамаху з Менску эксгэнерала КДБ СССР потым прышлося забіць у Беларусі мэтадам аўтааварыі, Не выключана, што цяпер
арыштаваныя апазыцыянеры не прызнаюцца пад наркотыкамі, што гэта яны замахнуліся на сонцападобнага ВІПа, дак разаб'ецца на дарозе хто небудзь з цяперашніх камбінатараў піяра шляхам гаек для народу пад сьпевы артыстаў уначы.