пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:15

Палітыка

В. Вячорка: “Камусьці балюча, калі зачыняюць рахункі “Белнафтахіму”

У адказ на ўвядзеньне ўрадам ЗША дадатковых эканамічных санкцыяў супроць “Белнафтахіму” беларускі бок адклікаў з Вашынгтону свайго пасла Міхаіла Хвастова і рэкамэндаваў пакінуць Беларусь амбасадару ЗША. Як камэнтуе такія дзеяньні кіраўніцтва Беларусі намесьнік старшыні БНФ Вінцук Вячорка?

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

“Гэта нэрвовая рэакцыя асабіста Аляксандра Лукашэнкі на тое, што ягоная палітыка пускаць пыл у вочы не знайшла разуменьня ў Вашынгтоне, які патрабуе ясных і пэўных крокаў па дэмакратызацыі краіны. Нават выпушчэньне часткі палітычных вязьняў не пераканала Вашынгтон, што Менск гатовы рабіць такія крокі.

І, мяркую, з гэтымі рахункамі “Белнафтахіму” ня ўсё так проста. Ці будзе пасьля гэтага дасягнута паразуменьне? Яно магчыма пры ўмове, калі афіцыйныя ўлады Беларусі будуць рабіць вычарпальныя, ясныя крокі. Гэта значыць — ня проста выпусьцяць усіх палітвязьняў, але ня будуць рабіць іншых. Ня будуць садзіць сотні і тысячы новых па адміністрацыйных справах і ажыцьцяўляць іншыя віды рэпрэсій”.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: алексей
07.03.2008 19:46
Я думаю что таким горе-политикам как Вечерко и некоторым чиновникам от власти нужно больше молчать чем говорить чушь. От таких политиков и чиновников и страдает Беларусь.

Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
08.03.2008 00:28
Крокi крокамi,але спадар Вячорка , у першаю чаргу гэта будзе сказвацца на БЕЛАРУСКIМ народзе.Нашай уладзе да задняга мейсьца санкцыi,яна iзноу выкрунецца,а усё звалiць на апазыцыю:"Ва усiм вiнавата зборышча"дэбiлау"!"Ад гэтых санкцый пакутуе толькi НАШ народ.

Імя:: БР
08.03.2008 03:40
Если Вечёрко получает зарплату в посольстве США, то подавляющая часть белоруссов - в своём государстве. Поэтому "комусти" действительно болюче.

Імя:: Filifionka
08.03.2008 11:33
БР, вы атрымліваеце грошы ў вашай дзяржаве, і дай вам Бог, каб гэта былі добрыя грошы. Але дзясяткі тысячаў грамадзянаў атрымалі ад вашай дзяржавы разарэньне, беспрацоўе, выгнаньне ці турму. За іх і заступіліся Штаты. Бо вы - суайчыньнікі - не заступіліся, не абаранілі, не папрасілі вашую дзяржаву не душыць вашых жа землякоў. Таму майце сорам памаўчаць.