Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь адклікала свайго амбасадара з ЗША і парэкамэндавала амбасадару ЗША ў Беларусі пакінуць краіну.


У заяве Міністэрства замежных справаў Беларусі гаворыцца, што рашэньне адклікаць для кансультацыяў амбасадара Міхаіла Хвастова было прынятае ў сувязі з увядзеньнем санкцыяў супраць канцэрну “Белнафтахім”.

У заяве між іншага зазначаецца, што “Злучаныя Штаты Амэрыкі, праігнараваўшы раней дасягнутыя дамоўленасьці, парушылі ўзгоднены альгарытм дзеяньняў у справе нармалізацыі дачыченьняў і ўвялі дадатковыя абмежавальныя захады эканамічнага характару ў дачыненьні да прадпрыемстваў канцэрну “Белнафтахім”.

МЗС заяўляе, што захады Беларусі ў адказ будуць насіць жорсткі характар. Пра зьмест гэтых захадаў амэрыканскі бок “быў раней паінфармаваны ў папярэднім парадку“. Адным з такіх крокаў зьяўляецца адкліканьне ў Менск для кансультацыяў пасла Рэспублікі Беларусь у ЗША Міхаіла Хвастова. Адначасна ўрад Рэспублікі Беларусь прапануе паслу ЗША ў Менску Карэн Ст'юарт “пакінуць Беларусь з той самай мэтай”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG