Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заява Міністэрства замежных справаў Беларусі адносна дзеяньняў ЗША супала з падпісаньнем у Брусэлі пагадненьня аб адкрыцьці прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Менску.


“Ці ёсьць нейкая сувязь паміж гэтымі падзеямі?” З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвярнуўся да палітоляга Андрэя Фёдарава.

І вось ягоны адказ:

“Я гэтага не выключаю. Бо ў нашых дачыненьнях з Эўропай як быццам сапраўды нейкія зрухі назіраюцца. Таму, можа, так паводзім сябе і з ЗША — маўляў, ня спусьцім ім нічога. Да таго ж і гандлёвы абарот з Амэрыкай у нас невялікі.

Але я не выключаю і іншай вэрсіі. Магчыма, гэтая сытуацыя разыгрываецца Захадам у фармаце — добры паліцыянт і злы паліцыянт. Адны (Эўразьвяз) ідуць насустрач, але павольна. А другія (ЗША) узмацняюць жорсткасьць”.

XS
SM
MD
LG