Праграмы / Грамадзкі рэдактар

“Дзьвюхмоўе мусіць быць з прыярытэтам на карысьць нацыянальнай мовы”

03.10.2008 11:24

Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – пяцікурсьніца Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтва Саша Клімовіч. Яна – будучы тэатральны рэжысэр. Вучобу ў ВНУ спалучае з актыўнай працай у культурніцкай камісіі грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”. Сёньня Саша Клімовіч разважае пра “дзьвюхмоўе” ў Беларусі.


Беларуская мова для большасьці беларусаў сёньня – альбо нешта незвычайнае, альбо забароненае. Сама ўсё дзяцінства размаўляла па-расейску і да пэўнага ўзросту не задумвалася – чаму?
Ёсьць нейкі парадокс – беларуска, а не размаўляю па-беларуску


Часта чую: “Я беларус, мову ведаю, але не ўжываю…” Раней думала гэтаксама, а зараз мяркую, што мова як рэлігія: хтосьці нараджаецца і выхоўваецца ў ёй, а хтосьці прыходзіць да яе сам. У пэўны час і пад уплывам пэўных абставінаў.

Асабіста для мяне такімі сталі лекцыі па лёгіцы ва ўнівэрсытэце: выкладчык быў выключна нацыянальна арыентаваны, а я тады ўжо пачынала думаць, што ёсьць нейкі парадокс – беларуска, а не размаўляю па-беларуску.

І пачалося… Напачатку ў мяне былі складанасьці, чыста тэхнічныя: маленькі слоўнікавы запас, вымаўленьне… Трэба адзначыць, што ўзровень выкладаньня мовы ў маёй сталічнай школе быў даволі слабы, так што давялося авалодваць ёю практычна з нуля.

Другой перашкодай было асяродзьдзе. Людзі вакол заўсёды заўважаюць зьмены ў табе: калі ты набываеш новую сукенку, абавязкова гэта адзначаць і дадуць сваю ацэнку, а калі ты пачынаеш размаўляць на іншай мове, рэакцыя аднолькавая – зьдзіўленьне і падазрэньне.
У  бок апазыцыйных палітыкаў гучаць выпады: палітызуюць мову!


Часта людзі асацыююць беларускую мову з палітыкай, успрымаюць як форму пратэсту, адзнаку апазыцыйнай настроенасьці. А ў бок апазыцыйных палітыкаў гучаць выпады: палітызуюць мову!

Я думаю, гэта ня так. Па-першае, ніякай заканамернасьці паміж мовай і палітычнай пазыцыяй няма. Магу хіба згадзіцца, што мова – гэта пазыцыя грамадзяніна і патрыёта, але ніяк не палітыка. А па-другое, калі хтосьці і робіць мову інструмэнтам палітычнай барацьбы, то гэта палітыкі афіцыйныя.

Памятаю яшчэ часы, калі нацыянальны тэлеканал вёў трансьляцыю навінаў на беларускай мове, а пасьля яна там паступова зьнікла, і зараз па-беларуску ідзе толькі надвор’е. Прыбраўшы мову з тэлебачаньня, шмат якіх людзей фактычна пазбавілі неабходнасьці яе разумець.

У Беларусі афіцыйна двухмоўе, але праблема з разуменьнем адной з дзяржаўных моў узьнікае не ў беларускамоўных, а ў расейскамоўных людзей. Сытуацыя склалася так, што вялікая колькасьць беларускамоўных у пэўных асяродках размаўляе па-руску. Людзі вядуць блогі на матчынай мове, а на працы карыстаюцца “великим и могучим”, каб лішні раз не ўзьнікала непаразуменьняў.
Беларускамоўныя – гэта як людзі, што умеюць пісаць і левай, і правай рукой


Некаторыя ацэньваюць гэта як баязьлівасьць, аднак я лічу, што для захаваньня беларускай мовы як жывой, такія выпадкі ня шкодныя – нашмат горш, калі мы маем тысячы людзей, якія ўвогуле не разумеюць яе.

Часта сутыкаюся зь непаразуменьнямі на моўнай глебе ў крамах, кавярнях. Я ня супраць двухмоўя, але – за справядлівае. І – за прыярытэт нацыянальнай мовы. Вось і думаю, што нельга прымаць на працу у сфэру абслугоўваньня людзей, якія мову не разумеюць.

Беларускамоўныя – гэта як людзі, што умеюць пісаць і левай, і правай рукой. Таму мне здаецца – за такімі людзьмі будучыня.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-20 (з 23)
Імя:: Алесь Астроўскі Горад:: Гародня
03.10.2008 12:09

Беларуская мова - гэта мова беларуска-літвінскага народу. Калі будзе нармальная беларуская дзяржава, а яна абавязкова будзе, беларуская мова стане адзінай дзяржаўнай мовай (гэта ёсьць норма, паглядзіце на шматлікія навакольныя нацыі-дзяржавы; успомніце, як было да 1995 г.; цяпер у нас штучны, перагорнуты да гары нагамі стан). Тыя, хто цяпер паўсюль у Беларусі карыстаецца беларускай мовай - гэта проста нармальныя людзі. Іншыя - іміціруюць, што яны людзі, бо без адстойваньня прынцыпаў сацыяльнай і ныцыянальнай справядлівасьці, асабліва ў адносінах да свайго ўласнага народа, ты - не чалавек. Так сабе, жывёліна са здольнасьцямі да абстрактнага мысьленьня. Сярод усіх народаў сьвету нармальных людзей меншаць, але кіраваць разьвіцьцём грамадства павінны яны, а не быдлякі.


Імя:: Міма праходзіў
03.10.2008 12:12

Дзьвюх - усё-такі - моўе.


Імя:: Пятрусь
03.10.2008 13:03

“Двухмоўе мусіць быць з прыярытэтам на карысьць нацыянальнай мовы”

Гэта наіўныя фантазіі


Імя:: uladzimir Горад:: amsterdam
03.10.2008 13:13

Zgodny z autarkai getaga artykulu.ya taksama pastupova ishou da movy nacyyanalnai.Ale pryyazhdzhayuchy u belarus razumeyu,shto tam razmaulyac na move znachna cyazhei u sense usprymannya cyabe asyarodzdzem.Tamu lichu,shto razmaulyayuchyya na nacyyanalnai move lyudze zyaulyayucca muzhnymi i moguc byc prykladam inshym.ne uzhyvau takiya slovy yak bearuskaya mova,tamu shto lichu ,shto nashayu krainu bylob bolsh pravilna u sakralnym sense nazyvat Kryviya,A nazva Belarus geta neshta shtuchnae i pa sutnasci nyanashae.Z pavagayu da spadarstva.


Імя:: Димитрий Горад:: Минск
03.10.2008 15:55

Імя:: Алесь Астроўскі Горад:: Гародня 03.10.2008 12:09 Беларуская мова - гэта мова беларуска-літвінскага народу. Калі будзе нармальная беларуская дзяржава, а яна абавязкова будзе, беларуская мова стане адзінай дзяржаўнай мовай..


Мечты-мечты. Островский уже лет 20 в борьбе. Результатов нет. И не будет. Потому что Вы сами себя загнали в языковую сегрегацию от нас.А без русскоязычных Вы никогда не придете к власти здесь.


Імя:: рабочы сцэны
03.10.2008 16:08

Дзьмітрыю.

Прафэсара мэдыцыны Астроўскага (ён аднойчы прыязжаў з Гародні ў наш тэатр, мне яго паказвалі), бясспрэчна, было б добра бачыць у вышэйшым заканадаўчым воргане краіны. Гарадзенскі мэдыінстытут згубіў бы, але грамадзтва набыло б, бо ён бы ўжо дакладна прагласаваў бы за вяртаньне бел.мовы статусу адзінай дзяржаўнай.

Вынік барацьбы такіх, як Астроўскі -- стварэньне незалежнай дзяржавы Рэспуліка Беларусь. А вяртаньне статусу беларускай мовы - толькі пытаньне часу.


Імя:: Dim Горад:: Mensk
03.10.2008 16:39

Дмитрию:
Ваше время уже уходит...
Вас уже заждались в Африке и Монголии :)


Імя:: БелаЭмігрант Горад:: Rodam z BSSR
03.10.2008 20:29

Ніякага двумоўя беларусам не патрэбна, тым больш мовы каляністаў і катаў з Расеі,
Цяпер ужо нам белаэмігрантам вялікія праблемы згаварыцца з мутантамі дыпляматамі ў амбасадах РБ, з мутантамі ці расейскімі каляністамі у Беларусі.
Ганебна, калі табе беларусу гэтыя мутанты адказваюць на замежнай мове хоць меньшая частка з іх крыху ўмее па беларуску. А тое, што гэтак званы беларусбашы зуўсім
з сваёй камандай няпісьменны і адрокся ад роднай мовы проста ганьба для Беларусі,
Як вы маглі такога невука абраці у прэзыдэнты і яшчэ і папы маўчаць калі ён пры жывой жонцы дзяукам хлопчыкаў страгае?


Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
04.10.2008 10:05

Імя:: Dim Горад:: Mensk 03.10.2008 16:39 Дмитрию:
Ваше время уже уходит...
Вас уже заждались в Африке и Монголии :)

Ошибаетесь. Наше время только наступает. А вот Вас давно заждались на азиле в Бельгии и далее,где примут.:))


Імя:: Василий Горад:: Псков
04.10.2008 16:12

Прошу прощения, что пишу не по-беларусски: я никогда не жил в Беларуси, и мне простительно. Я так понял, что г-н Островский считает, что кто в Беларуси говорит по-русски - не люди, а животные. Замечательно, что люди таких нацистских взглядов говорят о себе как о европейцах, и противопоставляют себя нам, азиатам. Впрочем, Гитлер тоже был большим ревнителем Европы без русских недочеловеков. И если для кого-то русский язык - только язык колонистов и палачей - то ничего не поделаешь, но тем самым вы оскорбляете огромное количество людей, которые могли бы быть союзниками белорусских патриотов и в РБ и в России, будучи сторонниками европейских ценностей.


Імя:: Димитрий Горад:: Минск
04.10.2008 18:42

Імя:: Василий Горад:: Псков

Василий, такие люди как Островский на полном серьезе делят белорусов на "сознательных" и "не сознательных". "Несознательные" почти что не люди и в его Беларуси будут подлежать белорусизации, т.е.насильственному изучению мовы, истории как он это понимает. Ну, а все несогласные будут всячески третироваться, вплоть до высылки в Россию. Сам он себя при этом называет европейцем и даже демократом. Вот такой у нас тут есть белорусский национализм. Поддерживают его немногие.


Імя:: Бенедзикт
04.10.2008 21:20

Імя:: Димитрий Горад:: Минск
"Несознательные" почти что не люди и в его Беларуси будут подлежать белорусизации, т.е.насильственному изучению мовы..."
-------------
Рашучае спыненьне гвалтоўнай русіфікацыі на Беларусі, ёсьць пачаткам вяртаньня да роднага, беларускага - мовы, гісторыі, культуры...
Вядома, працэс рашучага спыненьня гвалтоўнай русіфікацыі (які ажыцяўляецца прарасейскімі ўладнымі сіламі) павінен рэгулявацца пэўнымі дзеяньнямі (адміністрацыйнымі, палітычнымі, адукацыйнымі, культурнымі...), усё гэта будзе прадугледжана адпаведным Законам і Праграмай.
Сярод моладзі - студэнтаў, школьнікаў, інтэлігенцыі, спыненьне гвалтоўнай русіфікацыі будзе ісьці з адной хуткасьцю, сярод людзей з невысокім адукацыйным і інтэлектуальным узроўнем з другой хуткасьцю... гэта ўсё не страшна. Шмат якія краіны праз падобнае прайшлі.
Глупства казаць пра беларусізацыю. Гэта нонсэнс - беларусізацыя беларусаў...
Трэба весьці гаворку пра тое, што існуе больш чым два стагодьдзі - гвалтоўная русіфікацыя беларусаў Расеяй і яе стаўленікамі. Яе (ГВАЛТОЎНУЮ РУСІФІКАЦЫЮ), трэба спыніць і павярнуць назад... Так і толькі так.


Імя:: Mikita Горад:: Slonim
04.10.2008 21:36

Прикольная наверна девчонка,и мысли у её правильные,чтоб такие люди как она руководили БНФ то может и толк от него был.Саше респект!Жыве Беларусь!!!


Імя:: Васiль Горад:: Псков
05.10.2008 01:18

Бенедикт, а если у беларуса родной язык, то есть первый язык, язык семьи, воспитания, культуры - русский? И он не хочет вертаться назад? Он продукт русификации, но не хочет меняться, хочет сохранить привычный для него культурный и языковой контекст, и для своих детей тоже - что тогда? Я стою на позиции первичности прав человека, а не интересов нации - к России это тоже относится. А от этих слов: "Сярод моладзі - студэнтаў, школьнікаў, інтэлігенцыі, спыненьне гвалтоўнай русіфікацыі будзе ісьці з адной хуткасьцю, сярод людзей з невысокім адукацыйным і інтэлектуальным узроўнем з другой хуткасьцю..." - вообще отдает нацизмом, деление на расу господ и быдло. Вроде как быдло - это те, кто не поддается быстрой дерусификации, что с них взять, а раса господ должна быть беларускай. То, что якобы шмат краин через это прошли - да ничего подобного. Где удалось повернуть назад германизацию славян, где сейчас шотландский язык? - и т. д. Если проводить дерусификацию с таким фанатизмом, то Беларусь потеряет свою репутацию мирной страны с богатыми традициями терпимости. Я могу понять лозунг прекращения административной русификации и поддержку беларускай мовы, но ломать сложившийся уклад и унижать людей по языковому признаку - это страшный путь.


Імя:: Аляксандр Горад:: Брэст-Літоўск
05.10.2008 02:32

Такія дзяўчаты, як аўтарка гэта наш светач.
Публічнасць яе пазіцыі як падпітка аптымізму у непазбежнасці прагрэсіўных зменаў. Упэўнены, што яна унясе вялікі уклад у развіццё беларускай грамацкасці.
Посьпехаў Вам,Саша Клімовіч.


Імя:: БР
05.10.2008 09:03

Белорусский народ как-нибудь без нациков разберётся что и кому должно двуязычие


Імя:: chiocia
05.10.2008 12:55

Хочу ответить Василию.
В том то и печаль белорусов на Беларуси, что сложно реализовать СВОЁ право разговаривать на родном языке, равно как и находиться в своей родной языковой среде. Белорусский язык вытеснен властями почти из всех сфер официального применения. У белорусофобов всегда будет выбор уехать на свою великую и могучую историческую родину, а куда деваться белорусам? Никто не собирается ПРИНУЖДАТЬ К ИСПОЛЬЗОВАНИЮ БЕЛОРУССКОГО ЯЗЫКА, как единственного государственного. Это когда Беларусь будет свободной, а это мечта каждого нормального белоруса и гражданина Беларуси тоже, пусть он по происхождению русский или поляк. Нормальные граждане свободной Беларуси будут с удовольствием изучать язык той страны, где они живут. Еще никому не повредило как минимум двухъязычие, каждый последующий язык добавляет символического богатства, обогащает личность и расширяет её горизонты. Проблемы для русских вообще нет, так как Вы участвуете в данном форуме, читаете новости и комментарии на белорусском языке, вполне понимая ход дискуссии. То есть для русскоязычных граждан Беларуси овладеть белорусским языком будет скорее символическим актом уважения и признания, а не какой-то особенно сложной задачей.
Неприятие белорусского языка на Беларуси в будущем может быть только частным делом каждого гражданина, но никак не предметом обсуждения.
Наша будущая Европейская Беларусь - БЕЛАРУСКАМОУНАЯ, это понятно всем нормальным гражданам Беларуси.


Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
05.10.2008 15:27

Імя:: chiocia

Так ведь был уже языковой референдум (1995) и белорусы подтвердили, что выбирают двуязычие, а не беларускамоуную Беларусь. Вы хотите еще одного референдума? Так ведь вновь проиграете. Другой вопрос, что это государство неправильно себя ведет, вытесняя мову. С этим согласен.Но вводит мову в качестве единственного? На мой взгляд это тупиковый путь.


Імя:: Бенедзікт
05.10.2008 16:01

мя:: Васiль Горад:: Псков
05.10.2008 01:18

Бенедикт, а если у беларуса родной язык, то есть первый язык, язык семьи, воспитания, культуры - русский?
...Я стою на позиции первичности прав человека, а не интересов нации...
---------------
У беларусаў бывае першай і іншая мова - польская, літоўская, украінская... але беларусам, беларуса, робіць беларуская мова. У беларускай дзяржаве, менавіта беларуская мова павінна быць дзяржаўнай. (А ў побыце, карыстайцеся хоць рускай, хоць суахалі... - гэта ваша прыватная справа).
Што тычыцца правоў чалавека, дык нацыя таксама мае права. Таму вульгарызацыя вамі разуменьня правоў чалавека, ня ёсьць падставай для супрацьпастаўленьня гэтых правоў правам нацыі.


Імя:: Ciocia
05.10.2008 18:30

Дмитрию
Я не супраць рэферэндумау як з'явы, але у дадзеных абставiнах цяжка цалкам даверыцца вынiкам галасавання на Беларусi. З другога бока дзяржава павiнна даць сваiм грамадзянам магчымасць iнфоармавана прыняць рашэнне. Дзеля таго, патрэбна арганiзаваць цягам пэунага часy публiчнае грамацкае абмеркаванне, у якiм маглi бы прыняць удзел i Вы, i я.
Калi Вы не згодны, то мусiць бачылi як па усёй Беларусi 75% выбaршчыкау разам прагаласавалi, але нихто з апазiцыi не змог пермагчы. Калi такiя казкi Вам здаюцца верагоднымi, то бессэнсоуна казаць Вам пра народны давер неабходны для вырашэння шмат якiх пытанняу у краiне.
З другога бока, уявiце сабе такi шлях. Па усёй краiне курсы беларускай мовы и культуры для жадаючых, першы год - магчымасць бесплатна перакладаць паперы на беларускую мову. Магчымасць слухаць i глядзець цалкам беларускамоуныя каналы. У тэорыi магчымы не толькi гвалт, але i разумныя захады. Як ажыццяуляецца тэорыя i цi есць яна навогуле - самi ведаеце.

Камэнтары 1-20 (з 23)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ