Праграмы / Грамадзкі рэдактар

Грамадзкі рэдактар -- Алесь Астроўскі

05.04.2008 20:24

Ён вядомы грамадзкі дзеяч, прафэсар. Яму 51 год. Жанаты, мае пяцёра дзяцей. Спадар Астроўскі карэнны гарадзенец.


У 1980 годзе з адзнакай скончыў Гродзенскі мэдыцынскі інстытут і з таго часу працуе там жа на катэдры мэдыцынскай біялёгіі й агульнай генэтыкі. З 1993 – доктар мэдыцынскіх навук.

З 1986 году актыўна займаецца грамадзка-палітычнай дзейнасьцю. Удзельнічаў у шэрагу палітычных кампаній. Да 2004 году – сябра БНФ “Адраджэньне” і Партыі БНФ. На яе перадапошнім справаздачна-выбарчым сходзе ў канцы 2003 году вылучаўся альтэрнатывай Вінцуку Вячорку на ролю лідэра арганізацыі і набраў 27 працэнтаў галасоў. На знак нязгоды з палітыкай кіраўніцтва партыі неўзабаве пакінуў яе шэрагі.

Прафэсар Алесь Астроўскі – аўтар шэрагу артыкулаў і кніг, прысьвечаных беларускай і сусьветнай грамадзка-палітычнай сытуацыі.

Вось некалькі ўрыўкаў зь ягонага інтэрвію “Свабодзе”:

“… 27 гадоў працую ва ўнівэрсытэце, і ўвесь час ва ўмовах прэсінгу. Ва ўмовах дыскрымінацыі. Мяркую, што я не адзіны такі беларус.

… Дысыдэнт – гэта чалавек, які нязгодны з пэўным рэжымам, падзеямі, якія адбываюцца ў краіне, які выказвае нязгоду, але ў адрозьненьне ад палітыкаў, апазыцыянэраў, – у асноўным у пасіўнай форме. Наколькі я ведаю, лёзунг дысыдэнтаў – “Ня браць удзелу ў зле”. Гэта самае мінімальнае, што ты заўсёды можаш зрабіць, калі ў цябе няма іншых магчымасьцяў.

… Да рэфэрэндуму я з расейскамоўнымі гаварыў па-расейску, зь беларускамоўнымі – па-беларуску. Але ў 1995-м падумаў, што калі ня будзем мець пэўнай пазыцыі, нічога ня выйдзе. І стаў весьці заняткі, чытаць лекцыі, весьці навуковую працу па-беларуску. Што цікава – студэнты ня супраць.

… Па мне Бог – сыстэма аб’ектыўных заканамернасьцяў, якія знаходзяцца ўнутры нашага сьвету, нашай рэчаіснасьці. Вось я веру ў такога Бога – сыстэму аб’ектыўных заканамернасьцяў, якія забясьпечваюць прагрэсіўнае разьвіцьцё сьвету”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-6 (з 6)
Імя:: Tamara Горад:: Pastavy
05.04.2008 20:33

Прафесар, Вы проста малайчына.Пакуль ёсць такія людзі, у нашай Беларусі ёсць будучыня.Здароўя Вам і ўсяго найлепшага Вашай сям'і


Імя:: ВІТАЛЬ Горад:: МАГІЛЁЎ
06.04.2008 01:39

ПРЫВІТАНЬНЕ, ШАНОЎНЫ СПАДАР АЛЕСЬ!
вельмі рады чытаць й бачыць Вашыя думкі на "свабодзе". чытаю Ваш сайт і думаю пра тое, што мы ПЕРАМОЖАМ


Імя:: Любоў Горад:: Менск
06.04.2008 11:55

Спадар Алесь, надзвычай паважаю Вас і Вашую пазіцыю.


Імя:: Алег 73 гады Горад:: Менск
06.04.2008 15:31

Алеся Астроўскага ведаю асабіста больш за 10 год. Гэта чалавек валявы, высокакультурны, мэтаскіраваны, сапраўдны патрыёт. Дзекі яму і сам гавару па беларуску. Добры рэдактар!


Імя:: К_
06.04.2008 17:31

1) Ці змагаецеся у апошні час толькі на культурніцкім фронце альбо займаецесе яшчэ і палітычнай барацьбой?

2) Мая пазіцыя гэткая: з усімі грамадзянамі Беларусі я размаўляю па-беларуску, з замежнікамі на той мове на якой лягчэй знайсці паразуменне.

3) Пра Бога цалкам і поўнасцю згодны з вамі. Бог - гэта сістэма аб'ектыўных заканамернасцей і сацыяльных, і прыродных, і індывідуальнага развіцця, г. зн. абсалютна усіх аб'ектыўных заканамернасцей развіцця сусвету.


Імя:: siarhei
07.04.2008 01:54

Biazmezna ceshusia,shto esc taki chalabek,jak Ales Astroyski.Mala skazac,shto en haradzenec,poafesar.Sennia em samaia wartasnaia intelektualnaia POSTAC u Belarusi.Takix belarusay chakae Backayshchyna

Камэнтары 1-6 (з 6)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ