Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкі рэдактар тыдня -- палітык і праваабаронца Людміла Гразнова.


Людміла Гразнова – кандыдат эканамічных навук. У Вярхоўным Савеце 13-га скліканьня зьяўлялася намесьнікам старшыні парлямэнцкай Камісіі па бюджэту, падатках і зборах, падпісалася пад патрабаваньнем імпічмэнту А.Лукашэнку. Уваходзіла ў аргкамітэт грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя-97”, апошнія чатыры гады – намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Людміла Гразнова ўзначальвае зарэгістраванае ў Вільні грамадзкае аб’яднаньне “Праваабарончы альянс”. Сёньня яна расказвае пра некаторыя аспэкты новай выбарчай кампаніі.

Уліцёнак: “Зьявілася ідэя ствараць ня толькі агульны сьпіс кандыдатаў-дэмакратаў, але й наладзіць вучобу больш за тысячу чалавек, якія ўвойдуць у назіральныя камісіі”…

Гразнова: “Трэба патрабаваць а Цэнтральнай выбарчай камісіі дазволіць назіральнікам насамрэч сачыць за працэдурай і насамрэч бачыць ход галасаваньня – трэба рэальна зрабіць яго празрыстым. Для гэтага ад уладаў не патрабуецца нічога асаблівага”.

Уліцёнак: “Тым ня менш: наколькі рэальна дабіцца ўвядзеньня гэтых простых новых правілаў ад няпростай беларускай улады?”

Гразнова: “Гэта можна дасягнуць толькі тады, калі яны ўбачаць перад сабой сілу – арганізаваную ў вялікі, сапраўдны рух”.

Уліцёнак: “Вы будзеце, дарэчы, вылучацца?”

Гразнова: “Мяне ўвялі ў сьпіс 110 кандыдатаў”.

Уліцёнак: “Але шмат хто з апазыцыі стаіць на ранейшых пазыцыях: выбары несвабодныя, улада на саступкі не ідзе, таму сэнсу ўдзельнічаць у іх няма, бо тым самым, маўляў, мы дапамагаем уладнай легітымізацыі”.

Перш-наперш перадвыбарчы этап дае магчымасьць размоваў зь людзьмі. І як ты не сустрэнесься зь імі, гэта яшчэ адзін момант расчараваньня
Гразнова
: “Але ж калі нічога не рабіць, калі кропля ня будзе тачыць камень, нічога й ня будзе атрымоўвацца. Альбо працэс пераменаў будзе вельмі доўгатэрміновым. Перш-наперш перадвыбарчы этап дае магчымасьць размоваў зь людзьмі. І як ты не сустрэнесься зь імі, гэта яшчэ адзін момант расчараваньня. Ну а якую тактыку абярэ ўлада… Тут усё залежыць і ад унутранай сытуацыі, і ад вонкавых абставінаў. Тут, як кажуць, ужо другое пытаньне. А першае – выкарыстаць сытуацыю, якая дазваляе агітаваць, кантактаваць з грамадой, весьці зь ёй дыялёг.

Уліцёнак: “Не сакрэт, што шмат дзе ў рэгіёнах хапае і пакрыўджаных, напрыклад, у Магілёўскай вобласьці, якія не задаволеныя тым, што іх абмінулі ўвагай. Яны лічаць сябе ня горшымі за вас, вылучэнцаў. Што адкажаце?”

Гразнова: “Ня ўсё і не заўсёды бывае гладка. І ня кожны раз, дапускаю, апазыцыйная вярхушка можа правільна вызначыцца – памылкі, безумоўна, магчымыя. Магчымыя і розныя калізіі. І ўсім нам важна пры гэтым ня выплеснуць разам з вадой і дзіцяці…”

Уліцёнак: “Па шчырасьці: вы ў сваю перамогу верыце?”

Гразнова: “Канечне, хацелася б… Гады ўжо ня тыя, каб быць рамантыкам. Пры любым раскладзе трэба трымацца, трэба ў сябе верыць пры любых умовах”.


XS
SM
MD
LG