Толькі тут:
ЛУКАШЭНКА
THE DAY OF THE BLOGGER
Праграмы
Расклад
Радыё
Падпіска
Пра нас
Кантакт
Архіў
субота, 04 ліпеня 2009, Менск 21:41
Галоўная
Палітыка
Грамадзтва
Эканоміка
Культура
Блогі
Онлайн- канфэрэнцыі
Дыскусіі
Слухаць
Цяпер у эфіры
Вечаровы эфір
Real Audio
Windows Media
Наступная праграма
Вечаровы эфір
22:00 - 23:00
Вечаровы эфір
23:00 - 00:00
Ранішні эфір
06:00 - 07:00 нядзеля
На выбар
Расклад
Дапамога
ВІДЭА
Прэзэнтацыя кнігі “Акцэнты Свабоды"
ДЗЕНЬ БЛОГЕРА
Палітыка
Рэжым адступіў на чвэрцькроку
21.11.2008 18:35
Любоў Лунёва
“Наша ніва” і ”Народная воля” вяртаюцца ў ”Белсаюздрук” і беларускія друкарні
З адміністрацыі
Аляксандра Лукашэнкі
ў рэдакцыі газэт “Наша ніва” і ”Народная воля” паступілі зьвесткі пра тое, што іх уключаць у падпісны каталёг і ў сыстэму распаўсюджваньня “Белсаюздруку”. Акрамя таго, газэты будуць мець магчымасьць друкавацца на тэрыторыі Беларусі. Дамовы з рэдакцыямі будуць заключаныя 24 лістапада.
Намесьніца кіраўніка Менскага абласнога Саюздруку
Надзея Чапега
паведаміла “Свабодзе”, што дамовы будуць заключаныя адразу пасьля выходных.
“У нас пачынаецца кампанія заключэньня дамоваў на 2009 год. Ад 1 студзеня газэты будуць распаўсюджвацца ў нашай розьнічнай сетцы.
Калі дамову скасуюць, то трэба папярэджваць за месяц, а калі заключаюць, то можна нават 30 сьнежня падпісаць, а з 2 студзеня газэта ўжо будзе ў сетцы. Тут усё залежыць толькі ад выхаду газэты.
“Народная Воля” папрасіла ў сваім лісьце заключыць зь імі дамову тэрмінова. Вось яны да нас прыедуць у панядзелак, і ўжо адразу з наступнага нумару будуць распаўсюджвацца. Газэта будзе выходзіць ужо ў лістападзе”.
Іосіф Сярэдзіч
Рэдактар “Народнай волі”
Іосіф Сярэдзіч
паведаміў “Свабодзе”:
“Усе пытаньні вырашаныя станоўча. Друкавацца будзем у Доме друку. Распаўсюджвацца будзем праз шапікі „Белсаюздруку“ і яго абласныя філіі. Ужо вырашана пытаньне й з каталёгам „Белпошты“. Нас туды ўносяць”.
Тры гады газэту распаўсюджвалі добраахвотнікі. Іосіф Сярэдзіч кажа, што рэдакцыя захавае створаную сыстэму распаўсюду на ўсялякі выпадак.
“Мы ж ня дурні. Мы ўсё прадугледжваем. Гэтыя людзі заслужылі вялікай падзякі ня толькі ад рэдакцыйнага калектыву, але й ад усіх чытачоў. Дзякуючы гэтым валянтэрам мы выратавалі газэту. Калі ўжо ёсьць газэта, якая тры гады, нягледзячы на тэрор, выдавалася, распаўсюджвалася, то калі мы сёньня зьвярнуліся са словамі: „Хопіць сьмяшыць увесь сьвет!“ і чуем станоўчыя адказы, то мне падаецца, што гэта абсалютна правільна”.
Андрэй Дынько
Шэф-рэдактар “Нашай нівы”
Андрэй Дынько
кажа:
“Гэта перамога ўсяго дэмакратычнага грамадзтва, якое вытрывала. Нацыянальных газэт амаль зусім не засталося. Вельмі важна, каб вяртаньне не абмежавалася дзьвюма газэтамі. Ёсьць цудоўныя рэгіянальныя выданьні, патрэбныя людзям. Бяз гэтага гэта будзе нават не паўкроку — чвэрць кроку.
Некаторыя лічаць, што гэта ў рамках гульні беларускага кіраўніцтва з Эўразьвязам. Іншыя мяркуюць, што гэта хутчэй спроба стварыць фасад дэмакратычнасьці ўнутры краіны, каб беларускія грамадзяне лічылі, што ў нас сытуацыя са свабодай слова паляпшаецца. Гэта ж важна для людзей”.
Нагадаем: у лістападзе 2005 году з падпіснога каталёгу зьніклі недзяржаўныя газэты “Наша ніва” і ”Народная воля”. Потым зь яго адна за адной пазьнікалі рэгіянальныя недзяржаўныя выданьні: “Газэта Слонімская”, “Вольнае Глыбокае”, “Витебский курьер”, “Брестский курьер”, баранавіцкая газэта “IntexPress” ды іншыя.
Беларускамоўныя выданьні складаюць 10% ад усіх выданьняў у краіне і 80% ад усіх забароненых выданьняў.
Вы хацелі б выказацца?
Імя
*
Горад
E-mail
Камэнтар
*
Перш чым камэнтар будзе пасланы...
правілы форуму
Увядзіце код, які Вы бачыце на карцінцы.
Паслаць
Камэнтары 1-10 (з 10)
Імя::
lila
21.11.2008 20:20
tak treba damagacca kab usie niezalieznyja vydanni viarnuli u padpisnyja kataliogi. kab liudzi sami vybirali szto im сянефс ш na szto padpisvacca
Імя::
Каваль
21.11.2008 20:45
Гэта вам так мяркуецца,што рэжым адступiу,а на самай справе ён адступiу каб скокнуць далй.
Імя::
беларусы
Горад::
усе гарады
21.11.2008 22:10
ура! ура! ура!
Імя::
Антон
21.11.2008 22:32
згодны з Кавалем, да 2005 году гэтыя газэты свабодна распаусюджвалiся, аднак дэмакратыi нiякай не было.
Імя::
Владимир Комнин
Горад::
Минск
21.11.2008 23:48
Пусть не радуются. Запретный плод всегда котировался выше.
Імя::
Зьміцер
22.11.2008 01:33
Я таксама не баюся тыгра ў клетцы!
Імя::
Сергей
22.11.2008 16:17
без рекламы их не будут покупать. пока заметят, пока решат приобрести...
Імя::
afftor
Горад::
Слуцк
22.11.2008 16:18
А я уверена, что это будет договор только на бумаге. Где гарантия, что в киосках Белсоюзпечати не будут прятать под прилавком "Народную волю" и "Нашу Ніву". Формально, конечно, газеты будут продаваться,а через месяц редакциям предъявят такие остатки, что иллюзии развеются
Імя::
Mikola
Горад::
Lietuva
22.11.2008 17:29
Якая радасьць для ЭЗ, а гэтыя шапікі ці не ліквідуюць да Каляд? Лепш вы самы хучэй скідайце гэтага Бураціна, бо колькі ўжо ён будзе зьдзеквацца з цэлага народу?
Для РБ вельмі дорага каштуе выхаваньне Лукашэнкі добрым і прыстойным паводзінам, а ў рэзэрвацыі сталіністаў клептакратаў апынуўся цэлы народ.
Імя::
Севярын-Глеб
Горад::
Бярозаўка
23.11.2008 14:31
"Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасьць..."
Пакуль ня ўбачу ў падпісных каталёгах і не атрымаю, хаця б некалькі месяцаў запар газэту поштаю па падпісцы - пустым словам ня веру. А калі і адбудзецца абяцанае - гэта толькі адзін маленькі крок ў вяртаньні па шматмільнай дарозе да чагосьці хаця б аддалена нагадваючага еўрапейскую краіну...
Апублікуй у LiveJournal:
Як дзяліцца навіной
ПАМЕР ШРЫФТУ
Выдрукаваць
Пераслаць сябру
Пракамэнтаваць (10)
Іншыя артыкулы на гэтую тэму
“Народная воля” і “Наша ніва” вяртаюцца
"Народнай волі" перакрылі кісларод (абноўлены)
Незалежныя мэдыі ў 2005 годзе: пачаўся шлях у падпольле?
“Белпошта” адмовілася распаўсюджваць “Віцебскі кур’ер”
Як выжывае "Наша Ніва" ў паўпадпольных умовах?
Іншыя артыкулы гэтага аўтара
На мяжы затрымалі Яўгена Скрабца
Ад Хведарука патрабуюць тлумачыць камэнтары на форумах
Франку Вячорку пагражаюць праблемамі за ініцыятыўнасьць
Івану Шылу не далі сустрэцца зь сябрамі
Здаў пакой маладафронтаўцу — страціў працу
Іншыя артыкулы
Апошнія навіны
Гарадоцкія галадоўнікі спынілі акцыю пратэсту
Тыдзень у фатаздымках, 28 чэрвеня — 3 ліпеня
Кароль: Візыт Абамы можа спрыяць лібэралізацыі ў Беларусі
На мяжы затрымалі Яўгена Скрабца
Гайдукевіч: «Перазагрузкі» адносна Беларусі няма чаго чакаць
Прадукты і паслугі:
Падкаст
RSS
Mobile