Палітыка

Каму выгадна пацяпленьне з Захадам?

07.10.2008 10:09

У Менск зь візытам прыбыў дзейны старшыня АБСЭ Аляксандар Стуб. Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў запрошаны на пасяджэньне міністраў замежных спраў краінаў Эўразьвязу.


Стуб сустрэўся з апазыцыяй

Вінцук Вячорка: “Я думаю, што для яго было зьдзіўленьнем пачуць, што былі рэпрэсіі супраць дэмакратычных кандыдатаў у самай рознай форме”.

***

Ці ўдасца Эўразьвязу дэмакратызаваць Беларусь зьверху?

“Час перагарнуць старонку ў адносінах Беларусі і Эўропы”, — заявіў у Менску старшыня АБСЭ, кіраўнік МЗС Фінляндыі Аляксандар Стуб. Чаму, нягледзячы на недэмакратычныя парлямэнцкія выбары, Захад працягвае руку афіцыйнаму Менску? Ці ня можа Аляксандр Лукашэнка ўспрыняць гэта як дазвол на любыя дзеяньні ўнутры краіны? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае старшыня Шуманаўскага таварыства палітоляг Ігар Лялькоў.

***

Стуб: час перагледзець ролю Беларусі

Спадар Стуб паведаміў, што ён прыехаў, каб падрыхтаваць справаздачу міністрам краін ЭЗ перад іх сустрэчай у панядзелак. “Эўразьвяз рыхтуе свае высновы адносна Беларусі. Рабочая група працавала ўчора і сёньня і будзе працягваць працу. Ёсьць яшчэ адкрытыя пытаньні і два зь іх — спрашчэньне працэсу атрыманьня візаў беларусамі і забарона на ўезд у краіны Эўразьвязу”.

Аляксандар Стуб, Сяргей Мартынаў (зьлева направа)


Аляксандар Стуб

***

Лукашэнка: Мы за вашае пажыцьцёвае старшынства ў АБСЭ


На сустрэчы зь дзейным старшынём АБСЭ А.Стубам кіраўнік Беларусі А.Лукашэнка заявіў, што гатовы з Эўразьвязам “на любыя стасункі”. Аднак пры гэтым ён папрасіў: “Не патрабуйце ад нас таго, што мы сёньня ня можам зрабіць”.

***

А.Стуб: “Беларусь рухаецца ў правільным кірунку”

Аляксандар Стуб выказаўся пра магчымасьць нармалізаваць адносіны і пашырыць дыялёг паміж Эўропай і Беларусьсю: “Пара перагарнуць старонку ў адносінах паміж Эўропай і Беларусьсю. Мы адчуваем, што пасьля крызісу ў Грузіі балянс зрушыўся на Ўсход. Унутры Эўразьвязу правільныя настроі, і мы бачым, што Беларусь рухаецца ў правільным кірунку”.

***

А.Лябедзька: Усё заканчваецца толькі размовамі

Да прыкладу, у 2004 годзе кіраўніца рабочай групы Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ па Беларусі Ута Цапф і кіраўнік беларускай парлямэнцкай дэлегацыі Міхаіл Арда падпісалі сумесную дэклярацыю: беларускі бок абяцаў правесьці выбары ў адпаведнасьці са стандартамі АБСЭ.

***

Аляксандар Стуб: Беларусь імкнецца быць вельмі актыўным сябрам АБСЭ

Дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Фінляндыі Аляксандар Стуб адзначыў падчас сустрэчы зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, што Беларусь мае намер “быць вельмі актыўным сябрам АБСЭ”. Паводле Інтэрфаксу, ён таксама акцэнтаваў увагу на тым, што Беларусь спрабуе каардынаваць сваю палітыку ня толькі з АБСЭ, але і з Эўразьвязам.

Сяргей Мартынаў адзначыў важнасьць разьвіцьця стасункаў Беларусі з АБСЭ і ўмацаваньня арганізацыі.

***
А.Саньнікаў: не павінна быць патаемных дамоўленасьцяў

“Я ведаю, што няма ніякіх падставаў, каб Захад мяняў сваю пазыцыю. Даволі выразна Захад падкрэсьліў, што дачыненьні паміж Беларусьсю і Захадам, Беларусьсю і Эўразьвязам будуць залежаць ад таго, як пройдуць выбары ў Беларусі".

***

З.Дашкевіч: гэта выгадна толькі Лукашэнку

“Было адразу відавочна, што ёсьць пэўныя дамовы паміж беларускім кіраўніцтвам і Эўропай аб пацяпленьні дачыненьняў. І нават не зважаючы на брудныя, фальшывыя выбары, гэтыя дамовы Эўропай выконваюцца".


***

М.Статкевіч: Захад не павінен мітусіцца


Я думаю, пасьля выбараў Беларусь не памянялася, за выключэньнем таго, што вызвалілі палітвязьняў. Але ж як вызвалілі, так і пасадзіць можна. У нас жа судовая сыстэма не памянялася, законы ў нас дагэтуль выдае адзін чалавек.

***

Перад выбарамі ў Беларусі адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі зь вярхоўным камісарам Эўразьвязу Хавіерам Салянам. Паводле афіцыйных крыніцаў, у часе гутаркі быў абмеркаваны шэраг пытаньняў, якія тычацца разьвіцьця ўнутрыпалітычнай сытуацыі ў Беларусі, а таксама была падкрэсьленая "важнасьць новай старонкі ў адносінах Беларусі і Эўразьвязу".

Нягледзячы на некаторыя нязначныя паляпшэньні, парлямэнцкія выбары 28 верасьня ў Беларусі не адпавядалі стандартам АБСЭ для дэмакратычных выбараў. Такую выснову зрабіла місія міжнародных назіральнікаў ад Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе ў сваёй папярэдняй справаздачы.

На сустрэчы зь віцэ-сьпікерам Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, кіраўніцай місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЭ Ан-Мары Лізэн Аляксандар Лукашэнка заявіў, што чакае адмены ўсялякіх санкцый.

Міністар замежных спраў Сяргей Мартынаў атрымаў запрашэньне ад Вярхоўнага камісара Эўразьвязу Хавіера Саляны на пасяджэньне міністраў замежных спраў 27 краінаў Эўразьвязу, якое адбудзецца 13 кастрычніка ў Люксэмбургу.

Спачатку абмяркоўвалася магчымасьць запрашэньня Сяргея Мартынава ў Брусэль 15 верасьня для правядзеньня перамоваў з «тройкай» Эўразьвязу - эўракамісарам па зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэнітай Фэрэра-Вальднэр, кіраўніком МЗС Францыі Бэрнарам Кушнэрам і вярхоўным прадстаўніком ЭЗ па агульнай зьнешняй палітыцы Хавіерам Салянам. Аднак потым было вырашана запрасіць кіраўніка беларускага МЗС пасьля выбараў.

Адмыслоўцы загаварылі пра пацяпленьне стасункаў паміж Беларусьсю і Захадам. Каму выгодна такое пацяпленьне?

***

У Беларусь прыбывае кіраўнік АБСЭ


Дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Фінляндыі Аляксандр Стуб сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым і прадстаўнікамі беларускай апазыцыі. Чаго чакаюць ад гэтага візыту ў Менску?


Аляксандру Стубу 40 гадоў. У чэрвені 2004 году яго абралі дэпутатам Эўрапарлямэнту. Да таго ён быў дарадцам у Сталым прадстаўніцтве Фінляндыі пры Эўразьвязе ў Брусэлі, дарадцам прэзыдэнта Эўракамісіі Рамана Продзі. Аляксандар Стуб — прафэсар Эўрапейскага Каледжа ў Брусэлі. У 1999 годзе абараніў дактарат у Лёнданскай школе эканомікі і паліталёгіі. Аўтар васьмі кніг і дзясяткаў артыкулаў на тэмы гнуткай інтэграцыі, міжурадавых канфэрэнцыяў і тэорыі інтэграцыі. Жанаты, мае дваіх дзяцей. Вядзе блог.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-7 (з 7)
Імя:: Dim Горад:: Mensk
07.10.2008 11:04

Пусть еще он встретится с Ким Эр Сеном и Кастро. Ну разве можно разговаривать на таком уровне с [ВЫДАЛЕНА ЗА ПАРУШЭНЬНЕ ПРАВІЛАЎ ФОРУМУ]?


Імя:: Ева
07.10.2008 12:35

Цікава іншае, як далёка Лукашэнка зойдзе ў сваіх гульнях і чым гэта абернецца для нас?


Імя:: Снежны Ч Горад:: Свабодны Магiлёў
07.10.2008 12:48

усё што адбываецца ў Беларусі апошнія 14 гадоў выгодна толькі аднаму боку - Маскве.


Імя:: czytacz
07.10.2008 15:14

Pa-pierszaie Stubu 40 hadou naradziusia 1 krasavika 1968

Pa-druhoie zhyvie ministar zamezhnych sprau Finlandyi u Bruselie, szto calkam mahczyma u EU


Імя:: Дзед
07.10.2008 19:16

Пакуль Эўропа нюхалася з Расеяй, то Беларусь была непатрэбная. А зараз папёрлі ў Беларусь з Эўропы нягледзячы на тое, што ў нас няма ніякіх выбараў.


Імя:: Валентина
07.10.2008 20:27

Дело не в выгоде. Просто здесь демсилы не объединились, а обанкротились. А раз работать не кем, остается наладить испорченные благодаря оппозиции отношения с властью. Наверно так.


Імя:: žeŭžyk
08.10.2008 09:41

Nu, blog jon viadzie słabavacieńka - raz na try miesiacy. A voś fotki (http://www.alexstubb.com/en/index.php?trg=imagebank) - začotnyja. Voś by naš Martynaŭ tak paskakaŭ! :)

Камэнтары 1-7 (з 7)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb