Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З.Дашкевіч: гэта выгадна толькі Лукашэнку


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Сёньня ў Менск зь візытам прыбывае дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Фінляндыі Аляксандар Стуб. Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў запрошаны на пасяджэньне міністраў замежных спраў краінаў Эўразьвязу.


Каму выгаднае пацяпленьне дачыненьняў з Захадам?

Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч заявіў:

“Было адразу відавочна, што ёсьць пэўныя дамовы паміж беларускім кіраўніцтвам і Эўропай аб пацяпленьні дачыненьняў. І нават не зважаючы на брудныя, фальшывыя выбары, гэтыя дамовы Эўропай выконваюцца. Пацяпленьне адносінаў у Беларусі выгодна, безумоўна, толькі Лукашэнку, а ў Эўропе, напэўна, некаторым бізнэс-колам. Бо апроч зарабляньня грошай я ня бачу прычынаў для Эўропы легалізоўваць самаабвешчаны беларускі ўрад.

У Эўразьвязу павінна быць адзіная, дакладна сфармаваная пазыцыя па Беларусі. Калі яе няма, то, натуральна, Лукашэнку прасьцей разводзіць розныя краіны, сутыкаць ілбамі інтарэсы розных палітыкаў, бізнэс-колаў. І ня маючы такой пазыцыі, Эўропа ня можа весьці эфэктыўную працу дачынна Беларусі. Некаторыя лідэры эўрапейскіх краінаў жывуць ілюзіямі, што Лукашэнка будзе выконваць пэўныя дамовы. Перакананы, што гэтыя палітыкі будуць з часам пасаромлены”.

XS
SM
MD
LG