Слухаць
Цяпер у эфіры
Вечаровы эфір
Наступная праграма

Палітыка

У Віцебску зьбілі Ўладзімера Базана

Уладзімер Базан

28.09.2008 21:08
У Віцебску каля 20-й гадзіны вечара зьбілі рэдактара недзяржаўнай газэты “Курьер из Витебска» Уладзімера Базана. Калі ён разам з жонкай ён вяртаўся дахаты, ля ягонага дому на яго напалі невядомыя, моцна ўдарылі галавой аб сьценку і разьбілі яе да крыві. Жонка выклікала “хуткую дапамогу”, якая адвезла Ўладзімера Базана ў траўмапункт.

Падобным чынам у панядзелак ва ўласным пад’езьдзе быў зьбіты незалежны кандыдат Андрэй Левінаў.

Уладзімер Базан разам з Барысам Хамайдам быў назіральнікам за выбарамі на ўчастку №34 Віцебскай-Кастрыцніцкай выбарчай акругі №20

 
 
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal
ПАМЕР ШРЫФТУ