Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Нісьцюк: Міжнародныя назіральнікі як палітычныя турысты


Уладзімер Нісьцюк: “Сёньня позна абмяркоўваць ход галасаваньня. Бо міжнародныя назіральнікі, колькі б іх ні было, выконваюць сёньня функцыю палітычных турыстаў”.


Незалежны кандыдат у дэпутаты, які балятуецца па Масюкоўшчынскай выбарчай акрузе ў Менску, Уладзімер Нісьцюк заявіў:

“Сёньня позна абмяркоўваць ход галасаваньня. Бо міжнародныя назіральнікі, колькі б іх ні было, выконваюць сёньня функцыю палітычных турыстаў. Ім дэманструюць, што трэба і можна дэманстраваць. Яны яшчэ ня ўніклі ў ніводнае з пытаньняў, якія мы ставілі год таму. Яны не займаюцца глыбокім вывучэньнем таго, што рэальна адбываецца падчас выбараў. Яны не адпрацавалі таго, што трэба было адпрацаваць цягам 5 дзён датэрміновага галасаваньня”.

Паводле спадара Нісьцюка, дэмакратычныя сілы ня выпрацавалі адзінай канцэпцыі назіраньня за выбарамі.

“І азнаёміць з гэтай канцэпцыяй міжнародных назіральнікаў, і ўвесьці іх у гэтую канцэпцыю.Сёньня адчуваньне такое, што ўсіх міжнародных назіральнікаў — і эўрапейскіх, і ад СНД — запрасілі Аляксандар Лукашэнка і Лідзія Ярмошына і яны працуюць разам, дружна. Нашай прысутнасьці, нашага ўплыву на гэты працэс практычна няма. Таму ў мяне вельмі пэсымістычны настрой, што міжнародныя назіральнікі, якім будзе даверана ўдзельнічаць у падліку галасоў, што яны дапамогуць даць нам сапраўдную карціну”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG