Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Будучая адміністрацыя ЗША будзе ўважліва ставіцца да сытуацыі ў Беларусі" <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Былы палітвязень і кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін у Нью-Ёрку сустрэўся з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам і Дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс.

Як заявіў Аляксандар Казулін Радыё Свабода пасьля сустрэчы, пад час гутаркі ён "адчуў сапраўдную зацікаўленасьць Джорджа Буша і Кандалізы Райс праблемай Беларусі. Больш за тое -- я зразумеў, што і будучая адміністрацыя Белага Дому, якая б яна ні была, будзе ўважліва ставіцца да сытуацыі ў Беларусі".

Пасьля гутаркі з Джорджам Бушам і Кандалізай Райс Аляксандар Казулін сустрэўся са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай і лідэрамі беларускай дыяспары ЗША.

Вось што сказаў былы палітвязень Радыё Свабода перад адлётам з ЗША ў Эўропу.

Аляксандар Казулін: “Сёньня адбылася сустрэча з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам і Дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс, а таксама жонкай прэзыдэнта Лорай Буш. Гэта была вельмі цікавая сустрэча, у якой бралі ўдзел вядомыя змагары за свабоду, за правы чалавека, яскравыя дысыдэнты з розных краінаў -- Бірмы, Вэнэсуэлы, Сірыі, Эгіпту, Кубы... Прысутнічалі спадары Вітаўтас Ландсбэргіс і Гары Каспараў. Прэзыдэнт Буш сказаў яскравую прамову пра тое, што ён як рабіў моцныя крокі, каб змагацца за дэмакратыю, свабоду і правы чалавека, так і зараз змагаецца. На гэтай сустрэчы было адзначана, што фундамэнтальныя чалавечыя каштоўнасьці, правы чалавека, свабода -- гэта галоўнае ў той пазыцыі, якую займаюць ЗША. Было вельмі дакладна адзначана і самім Джорджам Бушам, і прысутнымі, што нельга паступацца прынцыпамі, што маральнасьць і духоўнасьць зьяўляюцца галоўнымі прынцыпамі, на якіх стаіць чалавецтва. І тое, што з боку прэзыдэнта Буша была выказаная такая яркая падтрымка менавіта тым людзям, якія змагаюцца, і ня проста змагаюцца, але часам ахвяруюць сабой... Яны паказалі, што яны не забываюць пра гэтую барацьбу, што яны не забываюць пра гэтых людзей, і што яны будуць рабіць усё магчымае, каб дэмакратыя і правы чалавека ва ўсім сьвеце выконваліся. Ёсьць краіны, пра якія прэзыдэнт Буш часта гаворыць, што ім адміністрацыя прэзыдэнта ня толькі цяперашняя, але і ў будучыні будзе надаваць падвышаную ўвагу. І Беларусь сярод такіх краінаў”.

Соўсь: “Скажыце, калі ласка, канкрэтна пра Беларусь што-небудзь гаварылася?”

Мне ўдалося давесьці пазыцыю аб'яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі і іх занепакоенасьць тым, што адбываецца сёньня ў Беларусі
Казулін:
“Натуральна, што ў мяне атрымалася ўзьняць праблемы Беларусі і завастрыць ўвагу на сытуацыі ў Беларусі, і гэта выклікала падвышаны інтарэс з боку спадара Буша і прысутных. Я гаварыў наступнае. Ці сапраўды беларускі палітычны рэжым, беларускія ўлады гатовыя рабіць сур'ёзныя крокі да дэмакратызацыі беларускага грамадзтва, да ўсталяваньня шчырых, сумленных адносінаў з Эўразьвязам і ЗША? Альбо гэта проста дэклярацыя пра намеры? Ці гатовыя беларускія ўлады мяняць сытуацыю, якая спарадзіла канфрантацыю ў дачыненьні да многіх краінаў сьвету і сваіх суседзяў, альбо гэта проста імкненьне лякіраваць сытуацыю, імкненьне атрымаць найбольшыя прэфэрэнцыі з таго, што вызвалілі палітвязьняў, каб дамагчыся легітымізацыі парлямэнту?

Вельмі было важна падкрэсьліць, што пазыцыя ЗША і Эўразьвязу павінна быць цэласнай, кансалідаванай. І сёньня, калі да Беларусі асобныя эўрапейскія краіны праяўляюць падвышаны бізнэс і эканамічны інтарэс, то праз прызму гэтых акуляраў можна забыць пра галоўнае -- пра нашы жыцьці, пра нашу свабоду, пра нашы правы. І вось гэтыя пытаньні былі ўзьнятыя ў поўным аб'ёме”.




Соўсь: “У Вас быў вельмі насычаны візыт, было шмат сустрэчаў, раскажыце пра іх”.

Незалежна ад таго, які кандыдат пераможа ў прэзыдэнцкай гонцы ў ЗША, пытаньні Беларусі застануцца калі не ў цэнтры ўвагі, то прынамсі ў зоне ўвагі адміністрацыі наступнага прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі
Казулін:
“Я сустрэўся практычна з усім амэрыканскім істэблішмэнтам, які займаецца праблемамі Беларусі. Некалькі разоў сустракаўся з намесьнікам Дзяржсакратара ЗША Дэйвідам Крэймэрам, мы уважліва і дэталёва абмяркоўвалі сытуацыю ў Беларусі. Я сустракаўся з высокапастаўленымі прадстаўнікамі Адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Дэніэлам Фрыдам і Дэйвідам Мэркелем. Гэтыя людзі вельмі сур'ёзна заклапочаныя беларускай сытуацыяй і праблемамі. Акрамя таго, Дэніэл Фрыд зьбіраецца прыехаць у Беларусь, каб на свае вочы пабачыць тое, што адбываецца, і сустрэцца з высокапастаўленымі прадстаўнікамі беларускага палітычнага рэжыму. У мяне былі сустрэчы з кіраўніцтвам і прадстаўнікамі Нацыянальнай рады бясьпекі ЗША. У цэлым мне ўдалося давесьці пазыцыю аб'яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі і іх занепакоенасьць тым, што адбываецца сёньня ў Беларусі. Я думаю, што гэтая пазыцыя стала больш зразумелая для людзей, якія цяпер займаюцца праблемай Беларусі ў адміністрацыі прэзыдэнта ЗША. Я сустракаўся з прэзыдэнтамі дэмакратычных інстытутаў ЗША.

Важна, што я сустракаўся з галоўнымі дараднікамі кандыдатаў на прэзыдэнты ЗША спадароў Макейна і Абамы, і мы таксама абмяркоўвалі пытаньні пра тое, што адбываецца цяпер у Беларусі, і што будзе далей. І я магу абсалютна ўпэўнена гаварыць пра тое, што незалежна ад таго, які кандыдат пераможа ў прэзыдэнцкай гонцы ў ЗША, пытаньні Беларусі застануцца калі ня ў цэнтры ўвагі, то прынамсі ў зоне ўвагі адміністрацыі наступнага прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі".



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG