Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казулін трапіў у лік трох прэтэндэнтаў на прэмію імя Сахарава


Камітэты замежных справаў і пытаньняў разьвіцьця Эўрапарлямэнту абралі трох фіналістаў прэміі “За свабоду думкі” імя Андрэя Сахарава.


Як паведамляе агенцтва УНІАН, рашэньне было ўхваленае на супольным паседжаньні камітэтаў 22 верасьня.

Фіналістамі сталі былы беларускі палітвязень Аляксандар Казулін, кітайскі праваабаронца і змагар за чысьціню навакольнага асяродзьдзя Ху Джыа і кіраўнік незалежнай выбарчай камісіі Конга Абаат Малу Малу.

У кастрычніку маюць выбраць ляўрэата прэміі імя Сахарава з гэты трох прэтэндэнтаў. Цырымонія ўручэньня прэміі памерам у 50 тысячаў эўра адбудзецца на паседжаньні Эўрапарлямэнту 17 сьнежня.

У 2004-м прэмію імя Сахарава атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006-м – адзіны кандыдат ад апазыцыі на мінулых выбарах прэзыдэнта Беларусі А.Мілінкевіч.

XS
SM
MD
LG