Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Былы кандыдат на прэзыдэнта і палітвязень Аляксандар Казулін запрошаны на прыём у Нью-Ёрку, які ў гонар крытыкаў урадаў краін-чальцоў ААН ладзяць Лора і Джордж Буш. Мерапрыемства адбудзецца ў другой палове дня, пасьля таго, як Джордж Буш выступіць у агульнапалітычнай дыскусіі ўсясьветных лідэраў у рамках 63-й Генасамблеі Арганізацыяі Аб’яднаных Нацый.


Разам з Казуліным на прыём запрошананыя “шахматная легенда і крытык Крамля” Гары Каспараў, колішні савецкі дысыдэнт Натан Шчаранскі і літоўскі эўрапарлямэнтарый Вітаўтас Ландсбэргіс, вядомыя праваабаронцы з Кітаю, Вэнэсуэлы, Паўночнай Карэі, Бірмы ды іншых краін.

Як паведаміла прадстаўніца Белага Дому, Эмілі Лаўрымор, у часе прыёму будзе абмеркаванае пытаньне “прасоўваньня свабоды ды абароны правоў і гонару ўсіх людзей”

Раней амэрыканскі лідэр неаднойчы выказваў сваю падтрымку беларускаму апазыцыйнаму палітыку, калі той знаходзіўся ў зьняволеньні, у тым ліку Буш адгукнуўся на сьмерць жонкі Казуліна Ірыны і выказаў свае спачуваньне сям’і палітвязьня.

Аляксандар Казулін, які прыбыў ў ЗША з Брусэля, ужо меў сустрэчы са многімі афіцыйнымі амэрыканскімі асобамі, якія займаюцца беларускімі пытаньнямі -- Дэйвідам Крэймерам, Дэйвідам Мэркэлем, Майклам Козакам і іншымі.

У рамках візыту Аляксандра Казуліна ў ЗША таксама заплянаваныя кантакты з дарадцамі па міжнароднай палітыцы выбарчых штабоў Джона Маккейна і Барака Абамы.

Падчас он-лайн канфэрэнцыі са слухачамі Свабоды ў нядзелю беларускі палітык заявіў:

“Я бачу, што з боку Злучаных Штатаў Амэрыкі ёсьць вельмі сур’ёзная зацікаўленасьць у тым, каб знаходзіць вырашэньне праблемаў, якія маюць месца на Беларусі. Таксама сустаракаючыся і ў Эўрапарлямэнце і з прадстаўнікамі Эўракамісіі ў Брусэлі я паўсюль даносіў адну думку пра тое, што цяпер, калі пачынаецца дыялёг паміж беларускім палітычным рэжымам, беларускімі уладамі і Эўразьвязам, Злучанымі Штатамі Амэрыкі, вельмі важна ў гэтым дыялёгу не захапляцца гандлем і камэрцыяй, а усё ж такі бачыць і пастарацца не згубіць такія рэчы, як агульначалавечыя каштоўнасьці, свабоду, правы чалавека, дэмакратыю, тое, на чым мы стаім.

Вельмі важна, каб разумелі, што месца беларускай апазыцыі ў гэтых перамовах павінна быць простым і зразумелым. Пры дыялёгу, які вядзецца, а мусіць быць усё-ткі не дыялёг а трохкутнік, у якім абавязкова прысутнічае суб’ектнасьць дэмакратычных сілаў Беларусі
Не забываць пра маральнасьць таго, што адбываецца зараз. І я паўсюль падкрэсьліваю, што выбары, якія праходзяць у нашай краіне, ужо сёньня, можна сказаць, не могуць быць прызнаныя дэмакратычнымі, легітымнымі, сумленнымі і празрыстымі. І вельмі істотна, што будзе пасьля дваццаць восьмага верасьня, пасьля таго, як парляменцкія выбары пройдуць. Вельмі важна, каб разумелі, што месца беларускай апазыцыі ў гэтых перамовах павінна быць простым і зразумелым. Пры дыялёгу, які вядзецца, а мусіць быць усё-ткі не дыялёг а трохкутнік, у якім абавязкова прысутнічае суб’ектнасьць дэмакратычных сілаў Беларусі.

І тады гэта насамрэч можа прывесьці да працэсу паляпшэньня стаўленьня Эўразьвязу і Злучаных Штатаў Амэрыкі да краіны, імя якой Беларусь. А таксама прывесьці да нейкіх сур’ёзных зьменаў у гэтых стасунках, калі ва усім гэтым будзе удзельнічаць грамадзянская супольнасьць і дэмакратычнае грамадства Беларусі. Па-іншаму быць не павінна”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG