Грамадзтва

Міліцыя забараніла бел-чырвона-белыя сьцягі на Аршанскім фэсьце

06.09.2008 19:32

Каля вёскі Гацькаўшчына на Крапівенсікм полі непадалёк ад Воршы пачаўся штогадовы бардаўскі фэст "Аршанская бітва 2008". На фэсьце прысутнічае міліцыя -- начальнік Аршанскага РАЎС забараніў наведнікам уздымаць бел-чырвона-белыя сьцягі.


Фэстываль традыцыйна праходзіць на гістарычным месцы Аршанскае бітвы, якая адбылася ў 1514 годзе і скончылася перамогай войска ВКЛ над расейскім войскам.

Упершыню фэст адбыўся 17 год таму, і з тае пары праводзіўся 15 разоў: было некалькі гадоў за ўсю ягоную гісторыю, калі яго адмянялі з-за дужа неспрыяльнага надвор’я ці то зь нейкіх іншых прычынаў.

Аднак летась упершыню за ўсе мінулыя гады мастацкую імпрэзу паспрабавалі забараніць: напярэдадні на месцы фэсту быў выстаўлены міліцэйскі кардон, і супрацоўнікі міліцыі ўсім тлумачылі, што на полі, дзе зазвычай праходзіць фэст, знайшлі міны і снарады. Праўда, спэцтэхнікі для разьмінаваньня або вайсковых спэцыялістаў госьці ня ўбачылі, затое ім давялося сустрэцца з узмоцненымі сіламі ахоўнікаў правапарадку. Міліцыянты, у аўральным парадку зьвезеныя на Аршаншчыну з трох бліжэйшых раёнаў, загадвалі людзям з пляцакамі і гітарамі разварочвацца і кіравацца дадому.

Нягледзячы на спробы сарваць імпрэзу, яна ўсё-ткі адбылася. Праўда, у іншым месцы, хоць і недалёка ад традыцыйнага, і зь меншай колькасьцю слухачоў і сьпевакоў – бо асобных актывістаў міліцыя затрымала, а некаторыя мусілі разьехацца самі.

На «Аршанскай бітве» ў розныя гады выступалі практычна ўсе вядомыя беларускія аўтары: Андрэй Мельнікаў, Віктар Шалкевіч, Алесь Камоцкі, Зміцер Сідаровіч і гурт «Камелот», Лера Сом, Зміцер Бартосік, Андрэй Хадановіч, Лана Медзіч, Таццяна Барысік, гурт «Водар сусвету», Анатоль Кудласевіч і многія, многія іншыя.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-8 (з 8)
Імя:: навіцкі
06.09.2008 22:38

Слова "Ворша" і сьвяты наш непераможны сьцяг для гэных маскоўскіх падсярбаяў як Біблія і Крыж для д'ябла.


Імя:: Віталь
07.09.2008 09:23

Зьнішчыць гістарычную памяць і гэтым забіць у чалавеку АСОБУ - галоўная мэта кожнага рэжыму. Далей будзе лёкка кіраваць масаю. На Беларусі гэта ўжо адбылося. Яшчэ колькі гадоў - і ніхто нават ня будзе памятаць пра сапраўдную гісторыю Беларусі. Будучыні няма.


Імя:: Слушатель
07.09.2008 10:20

Враньё непозволительное для солидной радиостанции. Поинтересуйтесь что было в прошлом году.


Імя:: А.
07.09.2008 18:32

у мiнулым годзе сьвята наагул забаранiлi, фiлiя расейскага фсб на беларусi асаблiва непакоiцца))


Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка
07.09.2008 20:39

Віталю.
Яшчэ Літва не памерла, покуль жывы мы. А потым прыйдуць нашы дзеці, а потым дзеці нашых дзяцей...


Імя:: Міхал Горад:: Менск
07.09.2008 22:36

Шаноўны Віталь, паспрабуйце хоць што-небудзь зрабіць для захавання гістарычнай памяці, тады ў вас прападзе гэты інфвнтыльны песымізм


Імя:: Ахрэм Горад:: Магілёў
08.09.2008 00:46

Прамаскоўскі д'яблік адчувае сябе вельмі няўтульна нават крытычна калі пад бокам вее Хрыстовы Бел-Чырвана-Белы сьцяг беларускай перамогі й сьветлай пэрспэктывы! Тады уся ягоная д'яблава бутафорыя й выглядае як бутафорыя, муляж й падман. А без Сьцяга й таго што за ім народ як сьляпы чалавек у цемры й бяз памяці...ідзе брыдзе невядома адкуль й невядома куды. Любы ліхадзей такім з лёгкасьцю пакарыстаецца й заб'е.


Імя:: БелаЭмігрант Горад:: Z EU
08.09.2008 06:44

Грамілы ад клептакратычнай ўлады спадзяюцца так навечна сцерці памяць народу аб сваім мінулым. Мабыць найлепш ім пасуе чырвоная бальшавіцкая гануча на калку,

Камэнтары 1-8 (з 8)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ