Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня адбудзецца бардаўскі фэст “Аршанская бітва-2007”


Радыё Свабода, Віцебская вобласьць Сёньня аматары беларускай бардаўскай песьні зьбяруцца недалёка ад таго месца, дзе 8-га верасьня 1514 году войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Канстанцінам Астроскім перамаглі амаль утрая большае маскоўскае войска, спыніўшы на пэўны час расейскі наступ на Беларусь.

Фэст вырашылі праводзіць нягледзячы на тое, што ўчора міліцыянты заблякавалі пад’езды да вёскі Гацькаўшчына, каля якой звычайна адбываецца імпрэза. Мясцовым актывістам патлумачылі, што на Крапівенскім полі праводзяць разьмінаваньне знойдзеных непадалёк снарадаў.

У тым выпадку, калі да вечара бераг рэчкі Крапіўны ўсё яшчэ будзе пад міліцэйскай вартай, канцэрт бардаў усё адно адбудзецца – у іншым месцы, але недалёка ад традыцыйнага.

Традыцыю адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы сьпевамі на Крапівенскім полі запачаткавалі 17 год таму вядомы бард Андрэй Мельнікаў, аршанскі краязнаўца Юры Копцік і мясцовы актывіст Генадзь Шэпелеў.

З тае пары фэст даўно ўжо ператварыўся ў “народнае сьвята” – ён ня мае афіцыйных арганізатараў ды зацьверджанай праграмы выступоўцаў. За час існаваньня фэсту на "Аршанскай бітве" ў розныя гады выступілі амаль усе вядомыя беларускія барды: Лера Сом, Алесь Камоцкі, Зьміцер Бартосік, Віктар Шалкевіч, Андрэй Мельнікаў і іншыя.

Гледачы зьязжаюцца на Аршаншчыну з усяе Беларусі, і штогод імпрэза распачынаецца супольнай малітвай каля памятнага крыжа, усталяванага дзеля памяці палеглых ваяроў. Працяг адбываецца ўжо на імправізаванай сцэне, дзе ад сёньняшняга вечара да заўтрашняе раніцы будуць гучаць сьпевы беларускіх бардаў.

Міліцыянты шукаюць міны на Крапівенскім полі 7.09.2007 На месцы Аршанскай бітвы будзе ўсталяваная памятная шыльда 16.08.2007 “Аршанская бітва-2006” (фотарэпартаж) 10.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG