Палітыка

“Адчуваю сябе Дон-Кіхотам”

28.08.2008 16:39

Пасьля рэгістрацыі на ўдзел у выбарах, у бальшыні акругаў Віцебшчыны засталося па два прэтэндэнты на дэпутацкі мандат.


Супернікамі будуць прадстаўнікі апазыцыі, з аднаго боку, і прадстаўнікі ўладаў або кіраўнікі дзяржаўных структур — з другога. Так, аршанскі дэмакратычны кандыдат Уладзімер Юржыц мае змагацца супраць начальніка Беларускай чыгункі Ўладзімера Жарала. Актывістка Партыі БНФ Ганна Леўчанкава з Воршы ўступіць у двубой зь дзейным дэпутатам парлямэнту Ўладзімерам Адашкевічам. Леаніду Аўтухову, сябру Партыі БНФ з райцэнтру Гарадок, канкурэнтам будзе кіраўнік абласнога Камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Васіль Байкоў, прадстаўніцы “Эўракааліцыі” Тацяне Садоўскай — старшыня Чашніцкага райвыканкаму Анфім Міхалевіч, а полацкаму сябру БСДП (Грамада) Альберту Маркаву —намесьнік старшыні Віцебскага аблвыканкаму Пётар Южык.

Выбарчая камісія Віцебскай-Горкаўскай акругі № 17 зацьвердзіла адзінай суперніцай старшыні Віцебскага гарсавету Генадзя Грыцкевіча вядомую актывістку Тацяну Севярынец.

— Крыху сьмешная сітуацыя, канечне: старшыня гарсавету Грыцкевіч і звольненая з працы пэнсіянэрка Севярынец. Адчуваеш сябе нібыта Дон-Кіхотам, які пайшоў змагацца зь ветракамі. Але прыклад простага чалавека, неабыякавага да таго, што адбываецца ў краіне, мажліва, кагосьці і натхніць! Калі я зьбірала подпісы на вылучэньне, то даводзілася пачуць ад людзей шмат ня дужа добрых словаў на адрас майго канкурэнта. Каб вынікі былі падлічаныя так, як ёсьць, я ня думаю, што Грыцкевіч мог бы набраць галасоў нашмат болей, — пэўная Тацяна Севярынец.

Сябар Партыі БНФ, кандыдат у дэпутаты Яраслаў Берніковіч лічыць, што ў такой складанай сытуацыі дэмакратычныя кандыдаты ні ў якім разе не павінны здымаць свае кандыдатуры і адмаўляцца ад удзелу ў выбарах.

— Гэта добра, што засталіся два кандыдаты — адзін “ад улады”, а другі “ад апазыцыі”, — кажа Я. Берніковіч. — У любым разе можна выкарыстоўваць дзяржаўныя сродкі дзеля таго, каб данесьці да людзей свае думкі. І калі засталіся ўдвух — гэта рэальны шанец на перамогу, хаця б маральную.

Яраслаў Берніковіч балятуецца па Глыбоцкай выбарчай акрузе № 22, а ягоным супернікам будзе старшыня віцебскага аблвыканкаму Ўладзімер Андрэйчанка.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ