Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Генадзь Бураўкін
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

Бел-чырвона-белы сьцяг лунаў на “Эўра-прайдзе”

Плякат фэстывалю

02.08.2008 18:38
Тацяна Поклад

Сёньня ў Стакгольме завяршыўся “Эўра-прайд” – фэстываль прадстаўнікоў нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі.

Сёньня – кульмінацыя фэстывалю, “Прайд-парад”. Сярод сьцягоў іншых краінаў, якія луналі ў Стакгольме, быў і бел-чырвона-белы сьцяг, прывезены беларускімі ўдзельнікамі фэстывалю.

Тэма сёлетняга Эўра-прайду: “Швэдзкі грэх: пераадольваючы межы”. Акцэнт і фэстывалю, і параду – гэта правы сэксуальных меншасьцяў у сьвеце.

Паўсюль у Стакгольме лунаюць вясёлкавыя сьцягі, сабралося вельмі шмат людзей. Дружалюбна, вельмі свабодна трымаюцца і ўдзельнікі параду, і гледачы. Большасьць удзельнікаў – гэта людзі традыцыйнай сэксуальнай арыентацыі, якія падтрымліваюць ідэю свабоды і роўных правоў для сэксуальных меншасьцяў. У знак падтрымкі правоў сэксуальных меншасьцяў у калёне праходзілі пажарныя, паліцыянты – іх вельмі хораша віталі.

Сёлетні фэстываль агульнаэўрапейскі, на яго прыехалі ўдзельнікі з розных краінаў. Прайшла досыць вялікая калёна ўдзельнікаў “Прайду”, якія прадстаўляюць тых, хто па нейкіх прычынах ня можа прыехаць і ўзяць у ім удзел. У гэтай калёне былі тыя, хто прадстаўлялі сэксуальныя меншасьці Беларусі, Літвы, іншых краінаў, дзе людзі баяцца паказаць, што яны ёсьць і дзе ёсьць праблемы з правамі сэксуальных меншасьцяў.

У часе канфэрэнцыі, арганізаванай міжнароднай праваабарончай арганізацыяй “Amnesty International”, каардынатар гэтай арганізацыі ў Беларусі Вячаслаў Бортнік распавёў пра сытуацыю з правамі прадстаўнікоў нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі ў Беларусі.

Ён падкрэсьліў, што беларусам варта прыяжджаць на такія фэстывалі, таму што важна паказаць, што Беларусь – гэта частка Эўропы, і што ўсе беларусы незалежна ад сэксуальнай арыентацыі мусяць разам будаваць талерантную эўрапейскую краіну.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Vasilla
02.08.2008 18:38
Тфу... Брыдка... (ВЫДАЛЕНА ЗА ПАРУШЭНЬНЕ ПРАВІЛАЎ ФОРУМУ)

Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Краіна літвінаў
03.08.2008 11:14
Якая ж радасьць нам павiнна быць, наш родны сьцяг на гей-парадзе... Можа для эурапейскай Свабды гэта i навiна, а для мяне i многiх другiх - абраза.

Імя:: Пятрусь
03.08.2008 15:16
Якая абраза...

Імя:: Алег Горад:: Мазыр
04.08.2008 10:09
I гэтым трэ ганарыцца?

Імя:: Iдэямытны
04.08.2008 10:48
Я таксама лiчу, што калi ты гамасэксуалiст, дык гэта твая персанальная, а не нацыянальная справа. Падымай тады вяселкавы сцяг гамасэксуалiстау, ну i калi хто спытаецца, адкуль ты, дык адкажы, што з Беларусi.. а навошта хадзiць з нацыянальным сцягам, што ты хочаш гэтым сказаць, што у Беларусi таксама есць гамасэскуалiсты? Ну дык гэта i так зразумела, але што, гэта падстава для яднання з Эйропай??

Імя:: maria
04.08.2008 12:40
гледзячы па каментам, не будзе ў Беларусі дэмакратыі. НІКОЛІ. і Лукашэнка тут не пры чым.

Імя:: T.Poklad
04.08.2008 12:51
Больш інфармацыі, а таксама фотаздымкі можна знайсьці на сайце беларускай службы Радыё Швэцыі www.belarusradio.se

Імя:: yukka
04.08.2008 15:48
адрас беларускай службы Радыё Швэцыя www.radiobelarus.se

Імя:: Renessaince Горад:: Mensk
05.08.2008 10:50
У Беларусі шмат [...] ВЫДАЛЕНА З-ЗА ПАРУШЭНЬНЕЎ ПРАВІЛАЎ ФОРУМУ, так што нічога дзіўнага.

Імя:: Т.Поклад
05.08.2008 15:43
To yukka:
дзякуй, што паправілі, так, -- www.radiobelarus.se,
альбо -- яшчэ больш дакладана, менавіта пра сёлетні Эўрапрайд -- http://www.sr.se/cgi-bin/International/programsidor/artikel.asp?ProgramID=2215&Artikel=2231969, -- тут фотаздымкі,
і можна паслухаць па-беларуску падрабязны інфарматыўны і прафэсыйна зроблены матэр'ял Юліі Канавалавай пра падзею http://www.sr.se/webbradio/webbradio.asp?type=db&Id=1286078&BroadcastDate=&IsBlock=0,
а таксама інтэрвію са старшынём Amnesty International Вячаславам Бортнікам, які браў удзел у фэстывалі: http://www.sr.se/webbradio/webbradio.asp?type=db&Id=1282242&BroadcastDate=&IsBlock=0.

Імя:: Іра Горад:: Мінск
17.08.2008 18:55
Якi "гонар" для нас... Толькі чаму ў Пекіне няма магчымасці лунаць бел-чырвона-беламу сцягу?

Імя:: ryhor Горад:: Hrodna
13.11.2008 19:30
Менавіта з-за фальшывай "паліткарэктнасці" дагэтуль не існуе методыкі лячэння падобных сэксуальных адхіленняў. Сапраўды: лепш даць гамасэксуалістам лепшыя правы і свабоды, чым дапамагчы ім духоўна. Мне вельмі шкада такіх людзей.
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile