Культура

Чытаем Быкава

31.05.2008 10:18

Сёлета ў чэрвені будзе пяць гадоў, як Беларусь разьвіталася з Васілём Быкавым.


На хвалях “Свабоды” ўпершыню прагучалі шмат якія творы пісьменьніка ў аўтарскім чытаньні і ў выкананьні дыктараў.

Цяпер настаўнікі і вучні, сьвятары і палітзьняволеныя, паэты і палітыкі будуць чытаць у эфіры свае ўлюбёныя старонкі. Пра новую перадачу распавядае Сяргей Навумчык.

Навумчык: Увесь чэрвень, кожны дзень, на хвалях Свабоды будуць гучаць быкаўскія радкі. Іх будуць чытаць розныя людзі – і блізкія сябры пісьменьніка, да прыкладу, Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін, і тыя, хто ніколі ня бачыў жывога Быкава. Мы папрасілі кожнага напачатку сказаць колькі словаў пра тое, што значыць для іх імя Быкава, чаму яны выбралі той ці іншы твор. Будуць чытаць палітыкі Івонка Сурвіла, Зянон Пазьняк, Станіслаў Шушкевіч, Павал Севярынец, літаратары Валянцін Тарас, Уладзімер Някляеў, Уладзімер Арлоў, Альгерд Бахарэвіч – усяго трыццаць чалавек розных прафэсіяў і ўзростаў.

Канешне, цягам пяці хвілінаў немагчыма данесьці зьмест ці ідэю твора (хаця прыпавесьці прагучаць у поўным варыянце, напрыклад, “Хутаранцы” ў выкананьні лідэра “Н.Р.М.” Лявона Вольскага). Але можна перадаць эмацыйнае адчуваньне – і якраз гэта выдатна зрабіла паэтка Вальжына Морт, прачытаўшы апошнія абзацы “Знаку бяды”.

А першай будзе родная сястра Васіля Ўладзімеравіча, Валянціна, якую наша карэспандэнтка запісала на радзіме Быкава, на Ўшаччыне. Гэта адзіны чалавек, які можа прыгадаць дзіцячыя і юначыя гады свайго брата і пракамэнтаваць першыя старонкі ягоных успамінаў.

Быкава з намі няма, але яго чытаюць людзі розных узростаў і розных заняткаў. Быкаўскае слова гучыць на хвалях “Свабоды”.

                                                  ВАШ БЫКАЎ 

ШТО І ЧАМУ З ТВОРАЎ БЫКАВА ВЫБРАЛІ Б ДЛЯ ЧЫТАНЬНЯ ВЫ?

                                     ДАЙЦЕ СВОЙ АДКАЗ У АКЕНЦЫ КАМЭНТАРОЎ
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-6 (з 6)
Імя:: RADA
01.06.2008 16:23

З старога што-небудзь, бо сапраўды - літаратура на ўсе часы. Гучала неяк, што ў Быкава быў план аповесці "Сексот". Ці можа штосьці з яго ўспамінаў недрукаваных, можа з эпісталрнага жанру. Каб убачыць пасляваенную гісторыю праз Быкава.


Імя:: Сяргей Горад:: Вялейка
02.06.2008 11:49

Вельмi кранула аповесьць "Воўчая зграя", гэта апошняе, што я прачытаў з Быкава. Выратаваньне дзiцяцi пад нямецкiмi кулямi - фiласофская iдэя перамогi жыцьця над сьмерцю i ўвогуле над абсурдам вайны.


Імя:: ВАЛЕРЫ ГРЫЦУК
02.06.2008 20:19

Я хачу выслаць запіс аудыё- я чытаю "ВУЦІНЫ СТАТАК."
Нeвялічкі вуціны статак рыхтаваўся ў вырай
............
Начавалі цяпер у цеснай палонцы, і неяк уранку згледзелі, што коміны, якія вытыркаліся ўдалечы з-за засьнежанага пагорку, перасталі дыміць. Тое вутак ня надта спалохала. Спалохаліся яны, калі адчулі ў вадзе, што з бэтоннай трубы не цячэ нічога. Вуткі ня ведалі, што гэта збанкрутаваў завод, і труба перастала дзеяць. Як і ўсё астатняе на заводзе. А вузкая палонка тым часам усё вузела. Пакуль лёд аканчальна не самкнуўся зь берагамі.

…Як зноў настала вясна і стомленыя статкі гусей, журавоў ды вутак пачалі вяртацца з далёкга выраю, яны ў азёрнай затоцы не знайшлі нікога."

Так будзе і з беларусамі.


Імя:: navicki
02.06.2008 22:14

Насарогі йдуць. Супроціў.

Аўганец. Праблема выбару "маленькага чалавека", дэградацыя беларускага грамадства.

Балота. Выхаваньне паўлікаў марозавых сярод беларускай моладзі.

Пакахай мяне, салдацік... Адваротны бок медаля вайны.

Кар'ер. Воўчая зграя. Трагэдыя чалавека. Вайна без ура-патрыятызму.


Імя:: Katsap Горад:: Бивер-Сити
20.06.2008 19:05

Как-то слушал по Свабоде рассказ про племя,которое веками кочевало между болотом и пустынею.Как бы ЭТО скачать? На мой взгляд-это лучшее,что написал Быков.


Імя:: Людміла Горад:: Мінск
22.06.2008 16:03

Падабаецца ўсе,што напісаў Быкаў,асабліва апошнія маленькія аповесьці ў "Сьцене".
А "Знак бяды" вельмі нагадвае жыццце маіх бабкі і дзеда.Усе так блізка і балюча.Мабыць,як і самому Быкаву.

Камэнтары 1-6 (з 6)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ