Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні адбыўся конкурс, прысьвечаны Васілю Быкаву


У Горадні ў ТБШ узнагародзілі ўдзельнікаў конкурсу “З Быкавым у сэрцы”. Школьнікі, студэнты, а таксама некаторыя настаўнікі пісалі сачыненьні, прысьвечаныя жыцьцю і творчасьці пісьменьніка, былі таксама прадстаўленыя малюнкі. У якасьці ўзнагароды яны атрымалі шэсьць тамоў твораў Васіля Быкава.

Конкурс арганізаваў грамадзкі музэй Васіля Быкава ў Горадні. Праводзілі сустрэчу яго стваральнікі Мікалай Мельнікаў і Аляксей Дземідовіч. Прывітаць удзельнікаў конкурсу прыйшоў сын пісьменьніка Васіль Быкаў, які жыве ў Горадні, а зь Менску прыехалі удава Быкава Ірына Міхайлаўна і старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч. На сустрэчы выступіла гарадзенская паэтка Данута Бічэль.
XS
SM
MD
LG