Палітыка

Ці пойдзе апазыцыя на выбары дзьвюма калёнамі?

26.05.2008 08:25

М. Статкевіч заявіў, што Эўрапейская кааліцыя дэмакратычных сілаў сфармавала сьпіс кандыдатаў на парлямэнцкія выбары.


Паводле Статкевіча, у сьпісе цяпер 61 чалавек, куды ўваходзяць прадстаўнікі Народнай Грамады, Партыі свабоды і прагрэсу, Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, “Маладога Фронту” ды іншых. Ці азначае гэта, што апазыцыя пойдзе на парлямэнцкія выбары двума калёнамі? Ці сапраўды ў апазыцыі ёсьць падзел на прыхільнікаў і не прыхільнікаў эўрапейскай інтэграцыі? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае аглядальнік газэты “Белорусы і рынок” Паўлюк Быкоўскі

Цыганкоў: “Наколькі драматычна выглядае верагоднасьць таго, што дэмакраты пойдуць на парлямэнцкія выбары двума калёнамі? Ці ў дадзеным выпадку ня так важна дэманстраваць еднасьць (як, напрыклад, на прэзыдэнцкіх выбарах), і дэмакраты могуць дазволіць сабе раскошу ісьці рознымі калёнамі?”

Быкоўскі: “Адказ на гэтае пытаньне залежыць ад той задачы, якую дэмакраты ставяць перад сабой. Сёньня, калі меркаваць па агучаных афіцыйных заявах, то бачна, што гэтыя парлямэнцкія выбары ўспрымаюцца толькі як электаральная кампанія. Заяўляецца, што яна будзе выкарыстаная толькі як падрыхтоўка да прэзыдэнцкіх выбараў. Таму гэта толькі нейкая проба сілаў і магчымасьць прыйсьці да насельніцтва. У такім разе, задача ісьці адной ці двума калёнамі ня мае прынцыповага значэньне. Іншая справа, тое, ці могуць аб’яднаныя дэмакратычныя сілы каардынаваць сваю дзейнасьць і дэманстраваць сваё яднаньне – гэта ўжо палітычнае пытаньне. І на сёньня мы можам канстатаваць, што еднасьці апазыцыя дэманстраваць ня можа”.

Цыганкоў: “Ці можна пагадзіцца з той аргумэнтацыяй, якую вылучае Статкевіч, што “большасьць у аб’яднаных дэмакратычных сілах ігнаруе ідэю эўрапейскай інтэграцыі Беларусі і адмаўляецца рабіць яе асновай выбарчай кампаніі”. Таму, маўляў, існуе дзьве калёны – Эўрапейская кааліцыя і астатнія апазыцыянэры...”

Быкоўскі: “Я цалкам ня згодны з такой аргумэнтацыяй. Такі ідэалягічны падзел ня ёсьць сапраўдным. Напрыклад, партыя БНФ выступае за яднаньне з Эўропай. Аналягічная пазыцыя ў АГП, нават Партыя камуністаў беларуская сёньня ёсьць хутчэй прыхільніцай інтэграцыі ў Эўропу, чым, як было паводле ранейшых стэрэатыпаў, прыхільніца інтэграцыі з Расеяй. Калі ўжо казаць пра асноўныя палітычныя сілы ў сёньняшнім дэмакратычным лягеры, то падзел не ідзе па эўрапейскім пытаньні. Падзел ідзе па тым, якія праекты маюць якія рэсурсы і якім чынам яны могуць рэалізавацца..”

Цыганкоў: “У сьпісе кандыдатаў ад эўрапейскай кааліцыі, пра які сказаў Станкевіч, сярод іншага і прадстаўнікі “Маладога Фронту”. Але МФ гучна заявіў пра неабходнасьць байкоту гэтых выбараў. Як гэта разумець?”

Быкоўскі: “МФ хоча стаць самастойнай палітычнай сілай. Лідэры МФ вырашылі не гуляць у гульні з насельніцтвам, пераконваючы ў тым, што можна патрапіць у парлямэнт. Яны разумеюць, што гэта немагчыма. Мікола Статкевіч спасылаецца на некалькі патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ад МФ, а сам “Малады Фронт” заяўляе пра байкот, але дазваляе сваім сябрам удзельнічаць у выбарах... Здаецца, у гэтай гульні маладафронтаўцы хочуць, але яшчэ ня могуць стаць самастойнай сілай – пакуль у іх гэта не атрымліваецца”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-8 (з 8)
Імя:: Віктар Горад:: Уроцлаў
26.05.2008 11:19

Цікава, як Хартыя раздае ярлыкі, ды залічае нязгодных з ідэяй байкоту ў супраціўнікі. З такой раз'яднанасцю апазіцыі выбаршчыкі ўшчэнт заблытаюцца.


Імя:: Зьміцер.
26.05.2008 12:10

Кали дыктатарския ўлады абьявяць разам з выбарами рэферэндум, няўжо кандыдаты ад апазыцыі і далей будуць удзельнічаць у выбарах, тым самым легалізуючы аўтарытарызм і далейшую здачу краіну?


Імя:: Algierd Горад:: Менск
26.05.2008 12:23

Чым бы дзіця ні цешылася...
Божа,калі нарэшце беларусы паразумнеюць?


Імя:: ВАЛЕРЫ ГРЫЦУК
26.05.2008 17:29

У 1994г.спадар Пазьняк і ягоныя паплечнікі ( В.Вячорка, Голубеў , інш) падманулі мяне і іншых сяброў БНФ у тым, што кандыдатура З.Пазьняка на прэзыдэнта - гэта толькі падрыхтоўка да выбараў у ВС. Што стала - мы ведаем.
Зараз Статкевіч і К спрабуе падмануць актывістаў апазыцыі таксама. Я лічу, што зараз есьць АДЗІНАЯ і АСТАТНЯЯ магчымасьць для Апазыцыі паказаць насельніцтву нашая адзінства і выставіць на двубой нашых кандыдатаў.Іншыя "калоны", акрамя АДС - гэта абсалютнае шкодніцтва і правакацыя.
Я маю вопыт ад 1989г. Маі прагнозы заўсёды былі правільнымі.
Статкевічу я абяцаю, што я зраблю ўсё каб у яго не было немецкіх "грантаў".


Імя:: Корват Горад:: Менск
26.05.2008 17:37

Ужо становiцца зразумела, што апошнюю кропку ва ўсёй беларускай драме зможа паставiць толькi ўласна народ. I калi на нары, разам з лукашыстымi пасадзяць усё апазiцыйнае кiраўнiцтва, гэта будзе добра. Й тыя й тыя нясуць Беларусi вялiкае зло.


Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
26.05.2008 17:48

Дык Малады Фронт за байкот,цікава ці не выпхаюць тых хто на выбары пайшоў???Можа Дашкевіч зьмяніў пляны???


Імя:: ВАЛЕРЫ ГРЫЦУК
26.05.2008 22:32

Я "правілы" не парушыў. Дык дзе мой каментар ????


Імя:: ВАЛЕРЫ ГРЫЦУК
26.05.2008 22:34

ПРАВАКАТАРАМ вельмі раю паглядзець зараз "Пінскую шляхту":::
"Сатыру Дуніна-Марцінкевіча на беларускую шарачковую шляхту і на царскіх чыноўнікаў-кручкатвораў Пінігін выводзіць на гістарычную драму цэлага народу. Праз паўтара стагодзьдзя мы значна больш ведаем пра тое, пра што пісаў клясык. А менавіта: што “временное присутствие” і !!!!!фанабэрыстасьць!!!!! мясцовай шляхты сталі прычынай згубы колісь магутнай, а пасьля абрабаванай расейскімі акупантамі дзяржавы."
Statkevichu
Ён яшчэ абавязкова вернецца, бо пасьпеў перад ад’ездам нацкаваць чарговую пару шляхціцаў і падкінуць ім калы, як трэскі ў вогнішча. І ў разгорнутым эпілёгу, зноў жа традыцыйным для Пінігіна, шляхцюкі чарговым разам будуць дубасіць адзін аднаго, аж пакуль не зразумеюць, што страцілі краіну, якая колісь мела вялікую моц. Ачуўшыся, яны дастануць прыхаваныя на целе штандары знакамітых і ўплывовых шляхецкіх родаў, наматаюць іх і на тыя ж калы, як анучы на швабры, а пасьля распрастаюць іх, велічныя, на крыжах.

Камэнтары 1-8 (з 8)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ