Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Дзень Волі — шэсьце і мітынг у цэнтры Менску <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Сёньня ў Менгарвыканкам пададзена заяўка на правядзеньне мітынгу і шэсьця 25 сакавіка. У сядзібе БНФ адбылася прэс-канфэрэнцыя сяброў аргкамітэту, які рыхтуе сьвяткаваньне 90-годзьдзя БНР.


Заяўнікі акцыі — Лявон Баршчэўскі, Аляксандар Мілінкевіч, Мікола Статкевіч і Анатоль Лябедзька. Паводле намесьніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча, вырашана сабрацца 25 сакавіка а 18 гадзіне на пляцоўцы каля філярмоніі. Шэсьце рушыць праспэктам Незалежнасьці, па вуліцах Валадарскага, Гарадзкім вале, Багдановіча, Купалы да помніка Максіму Багдановічу. Падчас шэсьця яго ўдзельнікі ўскладуць кветкі да помнікаў Я.Коласу, Я.Купалу, да будынку, дзе была абвешчана БНР, да помнікаў Міцкевічу і Багдановічу.

Паводле першага намесьніка старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, вулічная акцыя будзе цэнтральнай, але не адзінай часткай сьвяткаваньня юбілею новай беларускай дзяржаўнасьці:

“Дзейнічае шырокі грамадзкі аргкамітэт адзначэньня 90-годзьдзя на чале з ганаровай старшынёй спадарыняй Івонкай Сурвілай. Мы плянуем правядзеньне форуму “За незалежнасьць”. Гэта будзе шырокая нацыянальная дыскусія пра пагрозы, небясьпекі і шанцы для нашай незалежнасьці ў трох тэматычных кірунках: эканоміка; геапалітычнае становішча Беларусі і яе вайсковая бясьпека; культурная, адукацыйная, інфармацыйная бясьпека”.

Падсумаваньне вынікаў форуму адбудзецца ў адной з прэзэнтабэльных менскіх заляў напярэдадні 25 сакавіка. Спадар Вячорка таксама сказаў:

“Згуртаваньне “Бацькаўшчына” вітае прапановы і заяўку на акцыю 25 сакавіка. І са свайго боку яны бяруцца змабілізаваць беларускія дыяспары краінаў сьвету на звароты да ўрадаў і парлямэнтаў, каб тыя патрабавалі ад цяперашняй улады Беларусі гарантыяў: акцыя 25 сакавіка павінна прайсьці мірна, годна, з пашанай да галоўнай нашай супольнай сьвятыні – да незалежнасьці Беларусі”.

Партыя БНФ накіравала зварот да старшыні дэлегацыі па стасунках зь Беларусьсю ў Эўрапарлямэнце Яцэка Пратасевіча, прапануючы зладзіць напярэдадні 25 сакавіка беларускі тыдзень у Эўрапарлямэнце.

“Беларускі тыдзень, які меў бы быць уганараваны ўзьняцьцем нашага нацыянальнага сьцяга ў Эўрапарлямэнце ці перад ім. Які меў бы складацца з палітычнай часткі, экспэртнай дыскусіі і культурных падзеяў. Першая рэакцыя пазытыўная, цяпер разглядаюцца канкрэтныя, арганізацыйныя магчымасьці”.

Мікола Статкевіч сказаў, што мае даручэньне падпісаць заяўку на шэсьце і мітынг ад імя Народнай грамады і Эўрапейскай кааліцыі. Ён назваў гэтае рашэньне кампрамісным:

“Мы ўвогуле былі супраць таго, каб заяўка падавалася, бо лёс гэтых заявак вядомы – доўга будуць думаць, а потым накіруюць на Бангалор. Акрамя таго, для мяне гэта асабістая зьнявага — пісаць ліст з просьбай да людзей, якіх я глыбока не паважаю, якія нічога не вырашаюць. У нас былі свае варыянты маршруту – ад Кастрычніцкай плошчы, дзе павінен адбыцца мітынг, да плошчы Незалежнасьці па праезнай частцы праспэкту. Але любая супольная дзейнасьць — кампраміс, і мы гэты кампраміс прымаем”.

Спадар Статкевіч заявіў, што Эўрапейская кааліцыя скарыстае акцыю дзеля прапаганды эўрапейскай будучыні Беларусі.

Віктар Івашкевіч

Станіслаў Гусак

Вінцук Вячорка

Уладзімер Някляеў

Мікола Статкевіч

Анатоль Лябедзька

Удзельнікі прэсавай канфэрэнцыі







Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG