Палітыка

Лукашэнка: Будзеце ціснуць – зблізімся з Расеяй

20.03.2008 15:49

Сёньня ў інтэрвію Аўстрыйскаму агенцтву навінаў Аляксандар Лукашэнка выказаў пажаданьне, каб Эўропа была больш незалежнай ад Злучаных Штатаў.


"Мы абсалютна не прымаем, калі Эўразьвяз пачынае скакаць пад дудку ЗША. Нам не падабаецца, калі эўрапейскія палітыкі пазыцыянуюць сябе як незалежныя, а калі даходзіць да сур'ёзных пытаньняў -- прыстройваюцца ў кільватэр амэрыканскай палітыкі", -- сказаў кіраўнік Беларусі.

Паводле яго, ціск Захаду на Беларусь прывядзе да яшчэ большага яе збліжэньня з Расіяй. "Думаю, блізкім часам, пры такім масіраваным націску Захаду на Беларусь, нашы адносіны з Расеяй будуць яшчэ больш цесныя" – заявіў Лукашэнка.

Гаворачы аб адносінах Расеі з ЗША і Эўразьвязам, ён падкрэсьліў, што "Расея выкарыстоўвае свае рычагі, каб пазыцыянаваць сябе як вялікую ядзерную дзяржаву, хоча, каб з ёй размаўлялі на адпаведнай мове".

Паводле кіраўніка Беларусі з дэмакратыяй у Беларусі ўсё у парадку, ня горш чым на бацькаўшчыне журналістаў аўстрыйскага агенцтва, якія задавалі яму пытаньні. "Дэмакратыя ў Беларусі такая ж, як і ў Аўстрыі, амаль адзін к аднаму. Дэмакратычныя каштоўнасьці ў Беларусі ня менш высокага ўзроўню, чым у любой іншай эўрапейскай краіне" -- сказаў кіраўнік Беларусі.

"Дык чаго ж яшчэ не хапае ў дэмакратычным партрэце Беларусі? Што яшчэ трэба Эўропе ад Беларусі?" -- дадаў Лукашэнка.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Ярадуга
20.03.2008 16:54

Шкада тольки што Рэспупликай забауляюца як цацкай.


Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
21.03.2008 10:11

Ды нiхто не сумнявауся, што "незалежны" палiтык Лукашнка трапiць у абдымкi Расеi блiжэйшым часам разам з краiнай i яе насельнiцтвам. Уся незалежнасьць нашай Беларусi якраз i скончылась з яго прыходам да улады (калi хто не зразумеу). А усе выкрыкi на падвышэньне коштау на газ, гэта так - майстэрства палiтычнага актора. А рэчаiснасьць жыцьця - пляскi пад расейскую дуду (вось ужо 14 год, як толькi ногi не стамiлiсь).

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ