Палітыка

ЗША разьлічваюць, што Беларусь не разарве зь імі адносінаў

18.03.2008 16:12

Злучаныя Штаты разьлічваюць, што Беларусь не разарве адносінаў і не закрые амбасаду ў ЗША. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Том Кейсі.


Аднак, паводле яго Беларусь, "як і любая іншая краіна, свабодная фармаваць свае дыпляматычныя адносіны з ЗША ці любой іншай краінай".

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту адзначыў, што для ЗША важна і неабходна пакінуць у Беларусі высокі ўзровень дыпляматычнага прадстаўніцтва і працягнуць ціск з мэтай вызваленьня Аляксандра Казуліна, а таксама "працу па іншых праваабарончых пытаньнях".

Том Кейсі падкрэсьліў гатоўнасьць ЗША "захаваць амбасаду ў беларускай сталіцы на чале з добрым амбасадарам".
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ