Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Якія страты ад санкцыяў супраць “Белнафтахіму”?


Агляд беларускіх недзяржаўных мэдыяў.


Тыднёвік “Беларусы і рынак” аналізуе наступствы пашырэньня санкцыяў ЗША супраць канцэрну “Белнафтахім” на эканоміку Беларусі. Экспэрты сыходзяцца ў меркаваньні, што тэрміновы пераход у разьліках з даляраў на эўра дапаможа нафтаперапрацоўчым заводам зьменшыць страты. А што адбудзецца з прадпрыемствам “Беларуськалій”, які таксама ўваходзіць у канцэрн “Белнафтахім”? Экспэрты кажуць: разьлікі за калійныя угнаеньні вядуцца ў далярах, нямала калійнай солі Беларусь пастаўляе у Паўночную і Паўднёвую Амэрыку, у прыватнасьці ў Бразылію. Што будзе пасьля пашырэньня санкцый ЗША? Прагноз журналісткі газэты Тацяны Манёнак.

Магчымасьці зьвесьці страты да мінімуму таксама ёсьць. Трэба мець на ўвазе, што на калійным рынку адчуваецца дэфіцыт. У гэтай сытуацыі “Беларуськалій” знойдзе, дзе прадаць угнаеньні, якія не патрапяць на рынкі Амэрыкі. Тым больш кошты на калійныя ўгнаеньні ўвесь час падвышаюцца. Вялікія праблемы могуць ўзьнікнуць толькі калі Эўразьвяз далучыцца да санкцый, але экспэрты прагназуюць, што гэтага не адбудзецца, бо Эўропа сёньня ў гэтым не зацікаўленая”.

Сьвежы нумар інтэрнэт-газэты “Салідарнасьць” прэзэнтуе рэдактар выданьня Аляксандр Старыкевіч.

“Неўзабаве на нашым сайце зьявіцца артыкул, прысьвечаны кнізе Івонкі Сурвілы “Дарога”, яе мэмуарам, якія нядаўна пабачылі сьвет. Гэта будзе як раз напярэдадні прэзэнтацыі кнігі, прызначанай на 17-ае сакавіка”.

Артыкул падрыхтавала Марына Загорская. У 1990-ым годзе журналістка прыехала на стажыроўку ў Канаду, дзе ўпершыню ўбачыла Івонку Сурвілу, будучую старшыню Рады БНР.

Складвалася ўражаньне, што гэта вельмі простая жанчына. Яна выглядала шчырай сапраўднай беларускай, між тым колькі гадоў не была ў Беларусі, на той момант сапраўды яшчэ і не прыяжджала ў Беларусь пасьля выгнаньня. А знаёмыя людзі мне сказалі, што гэта толькі такое ўражаньне. Што яна скончыла Сарбону, што яна ёсьць выбітным грамадзкім дзеячам. Так я пазнаёмілася з Івонкай Сурвілай”.

“Белгазэта” вяртаецца да гісторыі змаганьня жыхароў сталічнай вуліцы Карла Маркса супраць высяленьня, якое плянаваў Менгарвыканкам у сувязі з рэканструкцыяй вуліцы. Як вядома, гарадзкія ўлады адмовіліся ад плянаў высяленьня людзей. Газэта зрабіла выснову, што ў сытуацыю ўмяшаўся кіраўнік дзяржавы і адрэагавала на гэта па-свойму. Распавядае Віктар Марціновіч.

Паколькі прэзыдэнт застаецца асобай, якая адзіная можа дапамагчы ў барацьбе з чыноўнікамі, дык мы падрыхтавалі такі жартоўны дакумэнт, які называецца “Рэкамэндацыя да вырашэньня ўсіх пытаньняў”.

Выйшаў 8-ы нумар тыднёвіка “Новы час”. Журналіст Аляксандар Тамковіч зьмясьціў ў ім свой нарыс пра былога прэзыдэнта Акадэміі навук Аляксандра Вайтовіча. Варты ўвагі і аналіз экспэрта Сяргея Караля сучаснай эканамічнай стратэгіі Беларусі.

XS
SM
MD
LG