Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дзень адчыненых дзьвярэй» у турме на Акрэсьціна


Аляксандар Палякоў па вызваленьні з Акрэсьціна
Аляксандар Палякоў па вызваленьні з Акрэсьціна

16 траўня зь менскай турмы на завулку Акрэсьціна вызваляюць удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», а таксама заўзятараў футбольнага клюбу «Партызан». Некалькі дзясяткаў актывістаў апазыцыі, арыштаваных перад чэмпіянатам сьвету па хакеі, застаюцца ў турмах.

Сёньня а 7-й раніцы выйшлі на волю Ільля Валавік і Сяргей Пазьняк, заўзятары футбольнага клюбу «Партызан», якія былі арыштаваныя напярэдадні чэмпіянату сьвету па хакеі.

А 12-й гадзіне з турмы на Акрэсьціна выйшаў іх сябар Кірыла Ермаловіч.

Усе заўзятары адмовіліся даваць інтэрвію, але паведамілі, што цяпер у турме на Акрэсьціна шмат арыштаваных, у тым ліку тых, якіх нельга аднесьці да апазыцыі.

Увечары будуць сустракаць з турмы на Акрэсьціна актывіста, былога чыгуначніка Леаніда Смаўжа. Пазьней мусіць выйсьці Дзяніс Карноў.

Усяго на Акрэсьціна, паводле праваабаронцаў, працягваюць знаходзіцца больш за 30 актывістаў, якіх затрымалі напярэдадні чэмпіянату сьвету па хакеі. Сярод іх былыя палітвязьні Зьміцер Дашкевіч і Аляксандар Францкевіч. Вядома, што двое з арыштаваных, Юры Рубцоў і Зьміцер Паліенка, трымаюць галадоўкі пратэсту.

А 14-й гадзіне з турмы на Акрэсьціна выпусьцілі Аляксандра Палякова, які адбыў 10 сутак нібыта за хуліганства. Ён знаёмы актывіста нацболаў Зьмітра Паліенкі, які таксама затрыманы і адбывае 20 сутак на Акрэсьціна.

Аляксандар Палякоў ня змог пацьвердзіць зьвесткі, паводле якіх Паліенка на знак пратэсту трымае галадоўку:

«Я зь ім не сядзеў і не перасякаўся. Па маіх назіраньнях, у ізалятары трымаюць 30-40 чалавек, зьвязаных з палітыкай. Яшчэ шмат арыштаваных да чэмпіянату сьвету па хакеі бамжоў і прастытутак».

У 16:35 выйшлі на волю з Акрэсьціна актывісты Аляксандар Стукін і Валер Тамілін, якіх затрымалі 26 красавіка ў самым пачатку Чарнобыльскага шэсьця. Хлопцы былі асуджаныя на 20 сутак арышту нібыта за непадпарадкаваньне міліцыі ды хуліганства.

«У ізалятары яшчэ застаецца чалавек 20 палітычных. У адзін з дзён адразу дадалі ў камэру некалькі чалавек, асуджаных на 10 сутак. Таксама ў нашай камэры былі Леанід Кулакоў ды былы палітвязень Сяргей Казакоў, які атрымаў ажно 25 сутак. Усе зьвязвалі арышты з чэмпіянатам сьвету па хакеі», — апавёў Аляксандар Стукін. Паводле Валянціна Таміліна, у ізалятары да іх ставіліся нармальна, але «харчаваньне там дрэннае».
Аляксандар Стукін
Аляксандар Стукін
Сустрэча «вязьняў чэмпіянату»
Сустрэча «вязьняў чэмпіянату»


А 18 гадзіне з Акрэсьціна выйшаў актывіст Леанід Смоўж, які быў затырманы 26 красавіка і адбыў 20 сутак арышту. Леанід Смоўж пацьвердзіў, што кожны дзень на Акрэсьціна дадаюць затрыманых, у тым ліку палітычных актывістаў. Паводле яго, найбольшы «хапун» быў 11-12 траўня. Таксама паболела ў апошнія дні затрыманых хуліганаў, бамжоў і прастытутак са «стамэтроўкі». «Дзяўчат трымаюць на другім паверсе. Там побач з кожнай камэрай стаіць шмат жаночых туфляў на высокіх абцасах», — падзяліўся назіраньнямі Леанід Смоуж.
Леанід Смоўж пасьля вызваленьня
Леанід Смоўж пасьля вызваленьня

Неўзабаве за Леанідам Смаўжом выйшлі на волю Дзяніс Карноў і Аляксандар Курбацкі.

Дзяніс Карноў і Аляксандар Курбацкі кажуць, што ўвогуле ня удзельнічалі ў чарнобыльскім шэсьці 26 красавіка, а просты ішлі па вуліцы Багдановіча. Яны былыя актывісты «Маладогам фронту» і не выключаюць, што проста трапілі на вочы нейкаму міліцыянту, і іх вырашылі забраць. На Акрэсьціна, паводле Карнова, цяпер сапраўды шмат палітычных. «Палітычныя, бамжы і прастытуткі — гэтых цэлы другі паверх, калі меркаваць па чаравіках каля камэр. Вось асноўны кантынгент Акрэсьціна зараз, падчас чэмпіятнату па хакеі», — сказаў Дзяніс Карноў. Аляксандар Курбацкі згадаў, што сядзеў разам з інтэрнэт-актывістам Андрэем Ткачовым. Пра ягоны арышт грамадзкасьць ня ведае. «Такіх, пра каго невядома, што ён арыштаваны, тут шмат», — сказаў Курбацкі. Дзяніс Карноў згадаў, што падчас прагулкі ў турэмным дворыку бачыў Зьмітра Дашкевіча.
Дзяніс Карноў
Дзяніс Карноў
Аляксандар Курбацкі
Аляксандар Курбацкі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG