Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы актывіст, які адмыслова зьехаў зь Менску на час чэмпіянату


У Слоніме затрымалі маладафронтаўца Зьмітра Юшкевіча. Як паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку адна з актывістак арганізацыі Наста Дашкевіч, хлопец адмыслова на час чэмпіянату сьвету па хакеі зьехаў зь Менску ў Слонім да маці.

«Забралі з хаты. Маці ўся ў гістэрыцы і сьлязах: „Як можна ні за што забіраць чалавека з хаты?“»

Сёньня таксама адбыліся суды над прэвэнтыўна затрыманымі актывістамі Станіславам Рачкелем і Ўладзіславам Запасавым. Яны атрымалі 10 і 15 сутак адміністрацыйнага арышту адпаведна.
XS
SM
MD
LG