Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы яшчэ адзін актывіст — Уладзімер Кумец


Уладзімер Кумец, архіўнае фота

Уладзімер Кумец, архіўнае фота

Як паведаміў Радыё Свабода брат Уладзімера Антон Кумец, 10 траўня каля 15 гадзінаў Уладзімер выйшаў з дому, сеў у аўтамабіль, і невядомыя ў цывільным адразу «падрэзалі» яго на сваёй машыне. Кумец выскачыў, спрабуючы уцячы, але людзі ў цывільным яго затрымалі.

Цяпер ён, магчыма, знаходзіцца ў адным з раённых РУУС сталіцы, родныя Кумца спрабуюць гэта высьветліць.

Уладзімер Кумец у 2011 годзе быў прэсавым сакратаром кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі».
XS
SM
MD
LG