Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве не зарэгістравалі гендэрны цэнтар, бо ў Беларусі «няма палавой дыскрымінацыі»


Устаноўчы сход «Ружы», Алена Барысава трэцяя зьлева

Устаноўчы сход «Ружы», Алена Барысава трэцяя зьлева

Калі ў Канстытуцыі запісана, што палавой дыскрымінацыі няма, то яе няма, і грамадзкія абʼяднаньні не павінны займацца гэтым пытаньнем, мяркуе Магілёўскі аблвыканкам.

Магілёўскі аблвыканкам адмовіў у рэгістрацыі грамадзкаму абʼяднаньню «Малігёўскі гендэрны цэнтар „Ружа“», старшыня абʼяднаньня лічыць гэта незаконным.

Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі заключыла: мэта выкараненьня дыскрымінацыі па прыкмеце полу ўказвае на наяўнасьць такой дыскрымінацыі ў Беларусі, але гэтая мэта не адносіцца да кампэтэнцыі грамадзкага абʼяднаньня, бо Канстытуцыя Беларусі гарантуе грамадзянам роўныя правы незалежна ад полу. Такім чынам, гарантыі раўнапраўя забясьпечваюць упаўнаважаныя на тое дзяржаўныя органы, гаворыцца ў адказе з Аблвыканкаму.

Фрагмэнт адмовы ў рэгістрацыі

Фрагмэнт адмовы ў рэгістрацыі

«Мы цяпер рыхтуем дакумэнты на абскарджваньне ў судзе, бо лічым, што адмова незаконная, — кажа Свабодзе старшыня „Ружы“, юрыст Алена Барысава. — Іх галоўны аргумэнт у тым, што грамадзкая арганізацыя ня мае права займацца дыскрымінацыйнымі пытаньнямі, у такіх арганізацыях дзяржава ня мае патрэбы. Вядома, гэта парушэньне закону! Будзем праходзіць і праз унутраныя сродкі абароны, і праз Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі пры ААН. У судзе мы будзем адстойваць канстытуцыйнае права і выкананьне міжнародных нормаў, якія дазваляюць нам яднацца ў грамадзкія арганізацыі і займацца такой дзейнасьцю.

Я лічу, адмова зьвязаная з тым, што ў Беларусі ёсьць ценявая дыскрымінацыя, а людзям ня хочуць паказваць, што яна ёсьць. Розьніца ў заробках, хатні гвалт, „шкляная столь“, калі жанчына дасягае нейкага карʼернага ўзроўню, а на вышэйшых пасадах надаецца прыярытэт мужчынам — гэта хочуць стаіць».

Разрыў у заробках беларусаў і беларусак падвоіўся за «пяцігодку»

Барысава згадвае: у Менску зарэгістраваная практычна ідэнтычная арганізацыя, цэнтар «Яе правы», які нядаўна адкрыў нават інфармацыйную лінію па праблемах палавой дыскрымінацыі. Чаму ж тады нельга ў Магілёве? Старшыня «Ружы» мяркуе, што адмова можа быць зьвязаная з тым, што 9 з 10 сяброў-заснавальнікаў «Ружы» — грамадзянскія актывісты, якія займаюцца рознымі гарадзкімі пытаньнямі, бяруць удзел у акцыях, а сама яна — працоўнымі спрэчкамі, абаронай правоў жанчын і мужчын.

XS
SM
MD
LG