Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Труну зь целам Паўла Шарамета даставілі ў храм Усіх сьвятых у Менску

абноўлена

Кветкі на месцы забойства Паўла Шарамета. Кіеў, 21 ліпеня
Кветкі на месцы забойства Паўла Шарамета. Кіеў, 21 ліпеня

Самалёт зь целам Паўла Шарамета прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Менск».

Труну зь целам забітага журналіста суправаджаюць родныя, а таксама прадстаўнічая ўкраінская дэлегацыя — больш за 20 чалавек, у тым ліку прэсавы сакратар прэзыдэнта Ўкраіны Сьвятаслаў Цаголка, вядомы журналіст і дэпутат Вярхоўнай Рады Мустафа Найем ды іншыя.

Труну зь целам прывезьлі а 19-й гадзіне ў сталічны храм Усіх Сьвятых, што на скрыжаваньні вуліц Каліноўскага і Ўсіхсьвяцкай. Разьвітацца з Паўлам Шараметам можна будзе ў суботу з 11 да 14 гадзіны.

Зранку 22 ліпеня сотні чалавек разьвіталіся з Паўлам Шараметам у Кіеве.

Паўла Шарамета пахаваюць у Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG