Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканамічны суд Менску прызнаў банкрутам вытворцу бялізны ААТ «Серж» 22 верасьня. Тэрмін ліквідацыі вытворчасьці вызначаны да 19 верасьня 2017 году.

Рэалізацыю маёмасьці «Серж» зьдзяйсьняе ПУП «Тызарус Кансалт». Распрадаецца рэшта гатовай прадукцыі на складзе, сыравіна і матэрыялы на агульную суму ў 702,6 тысячы рублёў.

Заснаваны ў 1996 годзе, «Серж» абвясьціў сябе эканамічна няздатным у сакавіку 2016 году, тады ж суд распачаў справу пра банкруцтва. «Серж» быў фактычна рэарганізаваны са скарачэньнем пэрсаналу ў ААТ «Серж-Фэшн», які працягнуў рэалізацыю і вытворчасьць бялізны пад брэндам SERGE.

Уладальнік SERGE Сяргей Атрошчанка называўся часопісам «Ежедневник» 149-м у топ-200 пасьпяховых бізнэсоўцаў Беларусі ў 2013 годзе, але ня трапіў у топ 2016 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG