Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буктрэйлеры менскіх аматараў трапілі на iPhone Film Festival


Belarus — velcom Smartfilm festival poster 2016
Belarus — velcom Smartfilm festival poster 2016

Два беларускія буктрэйлеры, якія перамаглі ў пятым фэстывалі мабільнага кіно velcom Smartfim, прынятыя да ўдзелу ў конкурсе прэстыжнага амэрыканскага кінафэстывалю iPhone Film Festival.

Ролікі «1984» Аляксандра Абразцова і «Множныя розумы Білі Мілігана» Аліны Старковай будуць змагацца за прызы шостага па ліку кінафоруму, які традыцыйна праходзіць у амэрыканскім Бэвэрлі Гілз. Пра гэта паведамляе служба камунікацыяў velcom.

Журы iPhone Film Festival, у якое ўваходзяць прафэсіяналы з розных галінаў кінаіндустрыі, вызначыць пераможцаў у пяці намінацыях: найлепшы фільм, апэратарская праца, музычнае відэа, анімацыя, дакумэнтальны фільм. Канчатковыя вынікі будуць агучаныя ў лістападзе.

Апроч таго, ролікі-пераможцы velcom Smartfim таксама зацікавілі арганізатараў яшчэ аднаго міжнароднага кінафэстывалю — Super 9 mobile film fest, які праходзіць у Партугаліі. Працы Аляксандра Абразцова і Аліны Старковай уключаныя ў асноўны конкурс і прэтэндуюць на прызы журы і глядацкіх сымпатыяў.

Партугальскі фэстываль доўжыцца 9 месяцаў. Роўна столькі часу ёсьць у рэжысэраў, каб паказаць свае фільмы і пазнаёміцца са сваім гледачом, які можа прагаласаваць за ўпадабаныя працы. Пераможцы конкурсу будуць абвешчаныя пры канцы году ў сьнежні, тады ж яны атрымаюць прызы журы, у склад якога, у прыватнасьці, уваходзяць прадусар фільмаў Стэнлі Кубрыка Ян Харлан і крэатыўны дырэктар, уладальнік двух дзясяткаў «Канскіх львоў» Жуан Куціньё.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG