Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два фільмы-пераможцы фэстывалю мабільных трэйлераў — беларускамоўныя


У менскім кінакомплексе Silver Screen, што ў гандлёвым цэнтры Galileo, адбылося ўзнагароджаньне пераможцаў чацьвёртага фэстывалю мабільных трэйлераў Smartfilm — кароткіх кінастужак, зьнятых на тэлефон.

Ініцыятарам імпрэзы выступіў апэратар мабільнай сувязі Velcom.

Да конкурсу было дапушчана 139 працаў, а пераможцаў выбіралі ў 10 намінацыях. Дзьве працы зь дзесяці былі па-беларуску.

У намінацыі «Баявік» фільм-пераможца называецца «Кур’ер», зьняў яго Міхаіл Пархоменка. Усе героі фільму гаварылі па-беларуску, сцэнар пабудаваны на беларускіх падзеях.

У намінацыі «Подых Бацькаўшчыны» перамог беларускамоўны фільм «Крок», які зьняў Максім Таранкоў.

Гран-пры фэстывалю атрымаў фільм «Ціхая песьня» Вольгі Зяновай.

Сябра журы, вядомы кінакрытык Максім Жбанкоў пажадаў усім удзельнікам больш здымаць на беларускай мове і пра беларускія рэаліі.

Усе ўдзельнікі фэстывалю атрымалі каштоўныя прызы — гаджэты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG