Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэртыкаль арганізоўвае прымусовую падпіску для дзяржаўнай прэсы


Кіраўніцтва ідэалягічнага аддзелу Лідзкага райвыканкаму накіравала на прадпрыемствы і ўстановы цыркуляр аб правядзеньні падпіскі на ІV квартал 2016 году.

Дакумэнт падпісаны намесьнікам старшыні Лідзкага райвыканкаму Віктарам Пранюком.

Кіраўнікі раённых устаноў мусяць правесьці кампанію «добраахвотнай» падпіскі на шэраг дзяржаўных газэт і пры канцы месяца даць раённым ідэолягам справаздачу з ксэракопіямі падпісных квітанцыяў. Колькасьць выпісаных выданьняў павінна складаць ня меней за палову ад сьпісавага складу працоўных калектываў.

У сьпіс рэкамэндаванай прэсы ўваходзяць «Советская Белоруссия», «Рэспубліка», «Звязда», «Гродзенская праўда», «Лідская газета» і іншыя.

XS
SM
MD
LG