Лінкі ўнівэрсальнага доступу

65% кантэнту беларускіх СМІ — расейскія. Дзяржава занепакоілася


Намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі ў гутарцы пра цэнзуру ў СМІ прапанаваў паставіць «статую адказнасьці» насупраць статуі Свабоды.

Доля расейскага кантэнту ў беларускіх СМІ, якая даходзіць да 65%, што «ня можа не насьцярожваць з пункту гледжаньня нацыянальнай культуры», — мяркуе намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Бузоўскі. Пра гэта ён заявіў 15 траўня ў праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ, перадае БелаПАН.

З аднаго боку, такі ўзровень расейскага кантэнту Бузоўскі назваў пазытывам, «бо гэта інтэграцыя культур, узаемадзеяньне ў самых розных праявах».

«У той жа час мы павінны разумець, што нам неабходна напрацоўваць і творчы, і палітычны патэнцыял тэлевізіі на інфармацыйных пляцоўках», — заявіў ён.

На тэму цэнзуры ў СМІ Бузоўскі разважаў так:

«Павінна быць „статуя адказнасьці“ насупраць статуі Свабоды. Калі мы аналізуем працу таго ці іншага сродку масавай інфармацыі, мы аналізуем у тым ліку крыніцы фінансаваньня. Часта становіцца зразумелым, для чаго тое ці іншае СМІ працуе, якія сёньня мэты перасьледуюцца. Тут ужо ўступае ў сілу не паняцьце цэнзуры, а арганізацыі працэсу працы з грамадзкімі і палітычнымі фарміраваньнямі. Таму свае правілы гульні кожная краіна ўсталёўвае ў нацыянальных інтарэсах».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG