Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь атрымае сваё месца ў Эўропе, — Клімкін


Павал Клімкін

Павал Клімкін

Міністар замежных спраў Украіны Павал Клімкін перакананы, што Беларусь мае эўрапейскія пэрспэктывы.

Пра гэта ён заявіў на пасяджэньні Міжпарлямэнцкай рады Украіна-НАТО ў Кіеве.

Ён сказаў, што Беларусь, як і Ўкраіна, мае агульную эўрапейскую гісторыю яшчэ ад часоў сярэднявечча. Таму Беларусь — эўрапейская краіна.

«І я на сто адсоткаў упэўнены ў тым, што Беларусь раней ці пазьней атрымае сваё месца ў Эўропе», — сказаў ён.

Паводле Клімкіна, якім чынам гэта адбудзецца, казаць сёньня, магчыма, не актуальна.

«Таму што беларускае кіраўніцтва гуляе, спрабуючы скарыстацца рознымі выгадамі з палітычных і эканамічных адносінаў з Расеяй, а з другога боку — спрабуе апэляваць да Эўрапейскага Зьвязу, у прыватнасьці, у візавым пытаньні для прыцягненьня інвэстыцыяў», — сказаў ён.

Паводле Клімкіна, толькі мадэль устойлівай дэмакратыі дазволіць Беларусі стаць эўрапейскай краінай. «І тут пытаньне часу і пытаньне будучага разьвіцьця падзеяў. Але таксама гэта і пытаньне палітыкі ЭЗ у дачыненьні да Беларусі», — цытуе УНІАН міністра.

Клімкін адзначыў, што ЭЗ у свой час страціў шэраг магчымасьцяў для супрацоўніцтва зь Беларусьсю — «напрыклад, рашэньне ЭЗ ня мець двухбаковага пляна дзеяньняў зь Беларусьсю».

Клімкін лічыць, што ЭЗ павінен супрацоўнічаць у Беларусі ня толькі зь няўрадавымі арганізацыямі, але і непасрэдна з грамадзянамі Беларусі праз больш эфэктыўную візавую палітыку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG