Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Данбасе 42,5 тысячы баевікоў і расейскіх вайскоўцаў, — Мінабароны Ўкраіны


Міністар абароны Ўкраіны Сьцяпан Палтарак

Міністар абароны Ўкраіны Сьцяпан Палтарак

Толькі танкаў баевікі маюць 558, што дастаткова было б для сярэдняй эўрапейскай дзяржавы.

Міністар абароны Сьцяпан Палтарак заяўляе, што на непадкантрольнай уладам Украіны тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей знаходзяцца каля 42,5 тысячы баевікоў і вайскоўцаў Узброеных сіл Расеі.

Пра гэта ён сказаў на пасяджэньні міжпарляменцкай Рады Ўкраіна — НАТО.

Міністар дадаў, што ўздоўж мяжы з Украінай Расея ўтрымлівае групоўку ў складзе каля 55 000 вайскоўцаў і каля 3700 адзінак асноўнага ўзбраеньня і тэхнікі.

Як заявіў Палтарак, на Данбасе таксама знаходзіцца вялікая колькасьць ўзбраеньня.

«Толькі танкаў яны маюць 558 адзінак, а баявых машын, артылерыйскіх сыстэмаў і іншага ўзбраеньня — такой колькасьці ўзбраеньня, як маюць гэтыя групоўкі, хапіла б для сярэдняй эўрапейскай дзяржавы», — дадаў міністар.

Паводле яго слоў, колькасьць узбраеньня і тэхнікі таксама значна павялічылася ў анэксаваным Крыме.

XS
SM
MD
LG